Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зімнік Леакадзія Баляславаўна

Дата нараджэння
05.09.1936
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Чарняўцы
Дата смерці
23.12.2012
Род дзейнасці
звеннявая па вырошчванні лёну
Спецыялізацыя
сельская гаспадарка
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1971)
ордэн Леніна

Зімнік Леакадзія Баляславаўна нарадзілася 5 верасня 1936 года ў в. Чарняўцы Мёрскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям'і.

Атрымаўшы пачатковую адукацыю, дзяўчынка рана пачала працоўную дзейнасць. З 1950 года яна пачала свой працоўны шлях паляводам у сельскагаспадарчай арцелі «Гігант» (зараз філіял «Павяцце» КСУП «Чарасы») у в. Павяцце Мёрскага раёна.

З 1959 года, пераехаўшы жыць ў в. Рабечына (зараз не існуе), яна працягвала працаваць паляводам у Даўгінаўскім калгасе імя Чапаева (зараз аддзяленне «Даўгінава» ААТ «Мерыца») у в. Латышы Лявонпальскага (з 1965 года – Даўгінаўскага) сельсавета. За высокія паказчыкі па вырошчванні лёну ў 1965 годзе праўленне калгаса прызначыла Леакадзію Баляславаўну звеннявой.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі, Зімнік Леакадзіі Баляславаўне было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

Л. Зімнік неаднаразова прымала ўдзел у ВДНГ СССР, за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Галоўным выставачным камітэтам яна была адзначана медалямі, каштоўнымі падарункамі і ганаровымі дыпломамі. У 1970–1974 гг. Леакадзія Баляславаўна ўзначальвала ў калгасе звяно канчатковай прадукцыі.

Пасля смерці мужа і з-за цяжкай фізічнай траўмы Л. Зімнік пераехала ў Віцебск. У 1977–1981 гг. яна працавала на заводзе радыёдэталяў (зараз ААТ «Віцебскі завод радыёдэталяў "Маналіт"»). Потым, да самага выхаду на пенсію, – у вытворчым аб'яднанні імя 60-годдзя Беларускай ССР (зараз – ААТ «Віцебскія дываны») Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР.

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 8-га склікання (1971–1975 гг. – член Прэзідыума), а таксама членам савета вытворчага ўчастка, праўлення калгаса і раённага савета калгаснікаў (пазней – раённага міжкалгаснага савета), жаночага савета калгаса і іншых грамадскіх арганізацый. Дэлегат ІІІ Усесаюзнага з'езда калгаснікаў (1969).

Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі ВДНГ СССР.

Жыла ў Віцебску.

Памерла Леакадзія Баляславаўна 23 снежня 2012 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Воронов, Н. Звезда ветерана / Н. Воронов // Советская Белоруссия. – 1970. – 4 марта. – С. 2.

2. Зімнік Леакадзія Баляславаўна // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 516.

3. Зимник Леокадия Болеславовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 457.

4. Зимник Леокадия Болеславовна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 238.

5. Зимник Леокадия Болеславовна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 100.

6. Стоминок, Е. Школа Леокадии Зимник / Е. Стоминок // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 111–114.

7. Стамінох, Я. Сэрца жанчыны / Я. Стамінох // Віцебскі рабочы. – 1971. – 9 крас. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Зимник Леокадия Болеславовна

arrow Героі Сацыялістычнай Працы Мёрскі раён