Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зімянін Міхаіл Васільевіч

Дата нараджэння
21.11.1914
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
01.05.1995
Род дзейнасці
партыйны і дзяржаўны дзеяч
удзельнік падпольнага і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1974)
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Дружбы народаў
ордэн «Знак Пашаны»

Зімянін Міхаіл Васільевіч нарадзіўся 21 лістапада 1914 года ў Віцебску ў сям'і чыгуначніка.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе рабочым паравозарамонтнага дэпо станцыі Ленінград – Віцебск-Таварны. З 1931 года – літработнік газеты «Калгаснік Беларусі» ў Мінску. З 1934 года пачаў працаваць у Гомельскай вобласці.

У 1936–1938 гг. праходзіў абавязковую службу ў Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння палкавой школы Міхаіла Васільевіча прызначылі рэдактарам газеты вайсковай часці. Выпускам яе ён займаўся да канца тэрміновай службы.

У 1939 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут і знаходзіўся на камсамольскай рабоце. Быў сакратаром Магілёўскага гаркама камсамола, першым сакратаром Магілёўскага абкама ЛКСМБ. У 1940 годзе быў абраны першым сакратаром ЦК ЛКСМБ.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў адным з арганізатараў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Доўгі час знаходзіўся ў тыле ворага.

З чэрвеня 1946 года – другі сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б, са снежня 1946 года – міністр асветы БССР. У 1947 годзе быў абраны сакратаром, у 1953 годзе – другім сакратаром ЦК КП(б)Б. З 1953 года – на працы ў апараце Міністэрства замежных спраў СССР. З 1956 года працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным паслом СССР у В'етнаме, з 1960 года – у Чэхаславакіі. У 1965 годзе – намеснік міністра замежных спраў СССР, з верасня 1965 года – галоўны рэдактар газеты «Праўда». У 1966 годзе быў абраны старшынёй праўлення Саюза журналістаў СССР.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 лістапада 1974 года Міхаілу Васільевічу было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

З 5 сакавіка 1976 па 28 студзеня 1987 гг. – сакратар ЦК КПСС. З гэтай пасады Міхаіл Васільевіч у 1987 годзе выйшаў на пенсію.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», ордэнам Леніна (5), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (2), медалямі.

Жыў у Маскве.

Памёр Міхаіл Васільевіч 1 мая 1995 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Зімянін Міхаіл Васільевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 484.

2. Зімянін Міхаіл Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Гімназіі-кадэнцыя. – С. 448.

3. Зимянин Михаил Васильевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 239.

4. Зимянин Михаил Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 100.

5. Палейко, А. Как Витебску помог земляк / А. Палейко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 1 февр. – С. 21.

6. Фалей, Е. С. Зимянин Михаил Васильевич / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 457.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Зимянин Михайил Васильевич