Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Звераў Аляксей Васільевіч

Дата нараджэння
18.03.1911
Месца нараджэння
Смаленская вобласць, Краснінскі раён, вёска Ольша
Дата смерці
13.08.2002
Род дзейнасці
будаўнік-мантажнік электрычных ліній
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
медаль «Серп і Молат»
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Чырвонага Сцяга (10.05.1965)
ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені

Звераў Аляксей Васільевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1911 года ў в. Ольша Краснінскага раёна Смаленскай вобласці ў сям’і селяніна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1928 годзе электраманцёрам на станцыі Орша, затым 1930–1941 гг. на Беларускай ДРЭС.

У гады Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на часова акупаванай тэрыторыі. Удзельнічаў у партызанскім руху на тэрыторыі Смаленшчыны і Беларусі. У пачатку ліпеня 1941 года працаваў электраманцёрам у брыгадзе па лініі электраперадач сеткавага аддзела «Беларусэнэрга».

Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў А. В. Звераў быў накіраваны ў Аршанскія электрычныя сеткі. Яму было даручана кіраваць працамі па мантажу падстанцый у Оршы.

У 1944–1972 гг. – брыгадзір, майстар службы лініі электраперадач, у 1979–1984 гг. – электраманцёр Аршанскага прадпрыемства электрасетак.

За поспехі ў выкананні планаў 7-й пяцігодкі і развіцці энергетыкі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Звераву Аляксею Васільевічу ў 1966 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Памер 13 жніўня 2002 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ардин, Е. Золотые светятся огни / Е. Ардин // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 106–110.

2. Звераў Аляксей Васілевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 396.

3. Зверев Алексей Васильевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 237.

4. Зверев Алексей Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 99.

5. Казарновская, А. Ратный подвиг энергетиков Придвинья / А. Казарновская // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 5 мая. – С. 4 ; 21 мая – С. 4.

6. Лебедева, О. В честь земляка / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 22 мая. – С. 2.