Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Абраменка Дзмітрый Кузьміч

Дата нараджэння
22.07.1910
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Філіпкава
Дата смерці
28.01.1981
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1945
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Славы – тройчы
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Абраменка Дзмітрый Кузьміч нарадзіўся 22 ліпеня 1910 года ў в. Філіпкава Віцебскага раёна ў сялянскай сям'і. Закончыў 4 класы. Працаваў брыгадзірам у калгасе.

З ліпеня 1941 г. ваяваў на Заходнім, Ленінградскім, Волхаўскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах. Камандзір гарматы гв. ст. сяржант вызначыўся пры вызваленні Севастопаля, дзе яго гарматны разлік знішчыў 2 дэсантныя катэры, і пры вызваленні г. Шаўляй у Літве. У баі ў г. Прэйсіш-Эйлаў (Усходняя Прусія) агнём гарматы з адкрытай пазіцыі знішчыў станковыя кулямёты і падавіў дзве кулямётныя кропкі праціўніка. Тры разы быў паранены.

Пасля вайны жыў і працаваў на Віцебшчыне.

Памёр 28 студзеня 1981 года.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Славы, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны, медалём «За адвагу» і іншымі медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абраменка Дзмітрый Кузьміч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 349-350.

2. Абраменко Дмитрий Кузьмич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 15.

3. Мезенцев, В. Подвиг бесстрашия / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 2 ліп. – С. 3.