Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Альхоўскі Мікалай Іванавіч

Дата нараджэння
10.10.1939
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Межава
Дата смерці
26.08.1978
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1927–1953
Воінскае званне
падпалкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
медаль «Залатая Зорка» (04.02.1944)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Аляксандра Неўскага
ордэн Чырвонай Зоркі
медаль «За доблесны труд»
медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»

Альхоўскі Мікалай Іванавіч нарадзіўся 10 кастрычніка 1939 года ў в. Межава Аршанскага раёна.

У 1926 годзе скончыў 7 класаў школы ў Оршы, у 1927 годзе – 1 курс Аршанскага педагагічнага тэхнікума. У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1928 годзе скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу ВПС, у 1930 годзе – Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Да 1933 года служыў лётчыкам у страявых частках ВПС (Украінская ваенная акруга).

У 1936 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага. Служыў камандзірам атрада і камандзірам авіяэскадрыллі ў ВПС (Кіеўская ваенная акруга). У 1939–1941 гг.– лётчык-інспектар па тэхніцы пілатавання ВПС на Далёкім Усходзе.

У Вялікую Айчынную вайну з лютага 1943 года на Бранскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Украінскім франтах. Удзельнік баёў на Курскай дузе, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Камандзір эскадрыллі знішчальнікаў авіяпалка, маёр. Зрабіў 128 баявых вылетаў, удзельнічаў у 34 паветраных баях, знішчыў 19 самалётаў праціўніка.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года маёру Альхоўскаму Мікалаю Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Пасля вайны да 1948 года – камандзір авіяпалка (паўднёвая група войскаў, Балгарыя). У 1948–1950 гг. – ад'юнкт кафедры тактыкі знішчальнай авіяцыі і СПА Ваенна-паветранай акадэміі (Моніна). У 1950–1951 гг. – старшы лётчык-інспектар па тэхніцы пілатавання знішчальнага авіякорпуса, у 1951–1952 гг. – начальнік аператыўнага аддзялення знішчальнай авіядывізіі (група савецкіх войскаў у Германіі). З 1952 года – начальнік штаба знішчальнага авіяпалка (Далёкі Усход).

З верасня 1953 года падпалкоўнік Мікалай Іванавіч Альхоўскі – у запасе. Пасля звальнення з войска працаваў кранаўшчыком на будоўлі. Жыў і працаваў у Маскве.

Памёр 26 жніўня 1978 года, пахаваны на Хімкінскіх могілках у Маскве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альхоўскі Мікалай Іванавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн. 1. – С. 370.

2. Кулакоў, Ф. Гарачая вышыня / Ф. Кулакоў, Б. Шалуха // Віцебскі рабочы. – 1983. – 13 ліп. – С. 2.

3. Ольховский Николай Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 566.

4. Ольховский Николай Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭнімя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 223.

5. Ольховский Николай Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 100.

6. Ольховский Николай Иванович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 105.

7. Ольховский Николай Иванович // Неман. – 1967. – № 9. – С. 19.

8. Пашковіч, В. Мікалай Іванавіч Альхоўскі / В. Пашковіч // Аршанская газета. – 2001. – 22 лют. – С. 2.