Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Антоненка Аляксей Касьянавіч

Дата нараджэння
10.02.1911
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Васькавічы
Дата смерці
26.07.1941
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1945
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «За адвагу»
ордэн Леніна – двойчы

Антоненка Аляксей Касьянавіч нарадзіўся 10 лютага 1911 года ў в. Васькавічы Віцебскага раёна.

У 1929 г. годзе паступіў у Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў, з чэрвеня 1931 года – курсант ваенна-марскога авіяцыйнага вучылішча ў горадзе Ейску Краснадарскага краю. Пасля заканчэння вучобы яго пакінулі інструктарам у вучылішчы.

Першае баявое хрышчэнне савецкі сокал прыняў у разгроме самураяў у раёне Халхін-Гола. Ён правёў 40 паветраных баёў над возерам Буір-Нур і збіў са сваім вядомым 6 самалётаў праціўніка. За доблесць і мужнасць у гэтых баях Аляксей Касьянавіч быў узнагароджаны медалём «За адвагу». У баях з белафінамі яго ратная праца адзначана вышэйшай узнагародай Радзімы – ордэнам Леніна.

Вялікая Айчынная вайна застала А. К. Антоненку на паўвостраве Ханка. Капітан Антоненка першым адкрыў на Балтыцы лік збітых самалётаў ворага.

Маладое жыццё лётчыка абарвалася нечакана. 26 ліпеня 1941 года Антоненка вяртаўся з баявога задання. Пры пасадцы на аэрадром Ханка, які знаходзіўся пад варожым артылерыйскім абстрэлам, лётчык загінуў. Там яго і пахавалі баявыя сябры. За 35 дзён баёў ён збіў 11 самалётаў ворага. Пахаваны на паўвостраве Ханка (Фінляндыя).

Імем А. К. Антоненкі названы вуліца ў Санкт-Пецярбургу, пасёлак у Ленінградскай вобласці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антоненка Аляксей Касьянавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 332.

2. Антоненко Алексей Касьянович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 15.

3. Газин, Д. Парень из нашего города / Д. Газин // Віцебскі рабочы. – 2002. – 6 жн. – С. 2.

4. Газин, Д. «Ястребок» Антоненко / Д. Газин // Витьбичи. – 2002. – 16 авг. – С. 2.

5. Мандрик, И. Забвению не подлежит / И. Мандрик // Народнае слова. – 2000. – 27 крас. – С. 3.

6. Мезенцев, В. В небе над Балтикой / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2001. – 3 лют. – С. 2.

7. Салаўёў, Н. Адважны сокал / Н. Салаўёў // Ленінская праўда (Віцебск). – 1975. – 15 ліп. – С. 3.