Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Авекаў Іван Аўдзеевіч

Дата нараджэння
19.05.1919
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раен, в. Асінаўка
Дата смерці
17.04.1943
Род дзейнасці
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1937–1943
Воінскае званне
капітан
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна

АВЕКАЎ ІВАН АЎДЗЕЕВІЧ нарадзіўся 19 мая 1919 года на ст. Асінаўка Дубровенскага раёна ў сям’і рабочага.

У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1939 годзе скончыў Харкаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў-назіральнікаў, а ў 1940 годзе – Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1941 года ў дзеючай арміі. Актыўны ўдзельнік абароны гарадоў-герояў Масквы і Тулы ў складзе 252-га і 211-га знішчальных авіяцыйных палкоў.

Камандзір авіяцыйнай эскадрыллі 519-га знішчальнага авіяцыйнага палка, кандыдат у члены ВКП (б), капітан Іван Авекаў да сакавіка 1942 года здзейсніў сто семдзесят восем баявых вылетаў, з іх сорак пяць на штурмоўку войскаў і аэрадромаў праціўніка. У паветраных баях збіў асабіста пятнаццаць i ў групе шэсць варожых самалётаў, адзін тараніў, дваццаць тры знішчыў штурмавымі дзеяннямі на аэрадромах.

Адважны лётчык-знішчальнік капітан Авекаў Іван Аўдзеевіч загінуў у выніку катастрофы 17 красавіка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле гарадскіх могілак горада Данкова Ліпецкай вобласці ў ліку сямідзесяці шасці загінуўшых воінаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Авекаву Івану Аўдзяевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны таксама медалем«Залатая зорка» і ордэнам Леніна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Авекаў Іван Аўдзеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 60.

2. Авекаў Іван Аўдзеевіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 341.

3. Авекаў Іван Аўдзеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 1 : А–Беліца. – С. 30.

4. Авеков Иван Авдеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 14.

5. Васільева, А. Авеков Иван Авдеевич (1919–1943) / А. Васільева // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2006. – 24 студз. – С. 2.

6. Давидовская, О. Фотография героя из музея Липецка / О. Давидовская // Народнае слова. – 2009. – 8 мая. – С. 5.

7. Не забывая их подвиг // Железнодорожник Белоруссии. – 2009. – 15 июля. – С. 5.

8. Чарняўскі, С. Подзвіг Авекава павінен быць увекавечаны / С. Чарняўскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 23 лют. – С. 7.