Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аверчанка Мікалай Іванавіч

Дата нараджэння
18.12.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Маісеенкі
Дата смерці
04.07.1960
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1954
Воінскае званне
старшы сяржант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1946)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Аверчанка Мікалай Іванавіч нарадзіўся 18 снежня 1922 года ў в. Маісеенкі Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і.

Скончыў сямігодку і працаваў у калгасе. У чэрвені 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. З чэрвеня 1942 года – на фронце.

3 чэрвеня 1944 года сяржант М. І. Аверчанка – камандзір гарматы 823-га артылерыйскага палка 301-й стралковай дывізіі 1-га Беларускага фронту. У баі 14 красавіка 1945 года на заходнім беразе р. Одэр у раёне населенага пункта Гольцаў (Германія) гармата сяржанта Аверчанкі знішчыла 4 кулямёты, 1 дзот і шмат гітлераўцаў.

24 красавіка 1945 года артылерыйскі разлік сяржанта Аверчанкі ўдзельнічаў у фарсіраванні р. Шпрэе і знішчыў 3 кулямёты ворага, тым самым дапамог пяхоце прасунуцца ўперад і замацавацца на дасягнутым рубяжы.

27 красавіка 1945 года ў баях на вуліцах Берліна камандзір М. І. Аверчанка сустрэўся з варожымі салдатамі. Адрэзаны ад сваіх, ён вырашыў прыняць бой. Старшы сяржант загадаў аднаму з байцоў гарматнага разліку весці агонь з аўтамата па доме, дзе заселі гітлераўцы. 3 астатнім разлікам ён перамясціў гармату праз перакрыжаванне, развярнуў яе ў пачатку вуліцы. Шлях адступлення гітлераўцам быў адрэзаны.

Камандзір гарматы загадаў наводчыку весці абстрэл, сам жа з астатнімі байцамі разліку ўварваўся ў дом, дзе схаваліся немцы У рукапашнай сутычцы яны знішчылі 10 і ўзялі ў палон 20 нямецкіх салдат, сярод якіх былі 2 афіцэры. Такія рашучыя дзеянні артылерыстаў пазбавілі пехацінцаў ад нечаканага ўдару з тылу і забяспечылі іх паспяховы рух наперад. У апошнія хвіліны бою Мікалай Іванавіч быў цяжка паранены.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму сяржанту Аверчанку Мікалаю Іванавічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Пасля вайны Мікалай Іванавіч працягваў службу ў арміі. У 1954 годзе ён быў дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у г. Кунда (Эстонія).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Памёр Мікалай Іванавіч 4 ліпеня 1960 года.


ЛІТАРАТУРА

1. Аверчанка Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 62.

2. Аверченко Николай Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭН, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 7.

3. Аверченко Николай Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 15.

4. Аверченко Николай Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 9.

5. Аверченко Николай Иванович // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БеЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 15.

6. Зайцаў, У. Штурмавалі Берлін / У. Зайцаў // Звязда. – 1984. – 25 студз. – С. 4.

7. Румін, В. Подзвіг артылерыста / В. Румін // Віцебскі рабочы. – 1979. – 7 жн. – С. 4.

8. Салаўёў, М. Раўненне на старшыну / М. Салаўёў // Прамень камунізму (Гарадок). – 1984. – 26 мая. – С. 3.

9. Салаўёў, М. У баях за Берлін / М. Салаўёў // Прамень камунізму (Гарадок). – 1978. – 23 лют. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Аверченко Николай Иванович