Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багарад Самуіл Нахманавіч

Дата нараджэння
4(17).08.1907
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
23.04.1996
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1940–1961
Воінскае званне
капітан 1 ранга
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Ушакова II ступені
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі

Багарад Самуіл Нахманавіч нарадзіўся 4 (17) жніўня 1907 года ў Віцебску ў сям'і рабочага.

З 1930 года – член КПСС. У 1935 годзе скончыў Ленінградскі марскі тэхнікум. У 1940 годзе быў прызваны на ваенна-марскую службу, стаў падводнікам. Навучаўся ў вучэбным атрадзе падводнага плавання. Скончыў спецыяльныя курсы камандзірскага саставу падводнага плавання. Вялікую Айчынную вайну сустрэў у чэрвені 1941 года старшым памочнікам камандзіра падводнай лодкі «Д-2».

Самуіл Нахманавіч Багарад ў гады Вялікай Айчыннай вайны вызначыўся ў баях на Балтыцы ў 1944–1945 гг., калі падводная лодка пад яго камандаваннем за 2 паходы патапіла 7 варожых транспартных сродкаў агульным водазмяшчэннем каля 40 тыс. тон.

15 сакавіка 1944 года Багарад быў назначаны камандзірам падводнай лодкі «Щ-310». Да гэтага часу ён ужо быў узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга. За адзін паход у кастрычніку «Щ-310» адправіла на дно тры транспартныя і адзін старажавы карабель. Камандаванне Балтыйскага флоту высока ацаніла дзеянні экіпажа лодкі, узнагародзіўшы многіх яго членаў ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Камандзір лодкі Самуіл Багарад быў узнагароджаны ордэнам Ушакова ІІ ступені.

8 ліпеня 1945 года Самуілу Нахманавічу Багараду, кавалеру шасці баявых ордэнаў, было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Пасля вайны да 1961 года Самуіл Багарад працягваў службу на Чырванасцяжным Балтыйскім флоце. Пасля звальнення ў запас жыў у Рызе, штурманам хадзіў на гандлёвых суднах.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Ушакова II ступені, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (2), медалямі.

Памёр Самуіл Нахманавіч 23 красавіка 1996 года і пахаваны на 1-х Лясных могілках у Рызе.

У 2016 годзе на радзіме земляка была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багарад Самуіл Нахманавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 619.

2. Богорад Самуил Нахманович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 76.

3. Богорад Самуил Нахманович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 21.

4. Богорад Самуил Нахманович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 40.

5. Иванов, В. Подвиги поистине богатырские / В. Иванов // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 3 мая. – С. 2.

6. Ковалев, А. Командир счастливой «Щуки» / А. Ковалев // Віцебскі рабочы. – 2003. – 5 крас. – С. 4.

7. Ковалев, А. Страна обязана почитать своих героев / А. Ковалев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 24 авг. – С. 10.

8. Конон, М. Герой Балтики / М. Конон // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 7 мая. – С. 5.

9. Крученкова, О. Капитан вернулся в город / О. Крученкова // Советская Белоруссия. – 2016. – 24 февр. – С. 4.

10. Подлипский, А. Еще двое героев-витеблян? / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 27 июня. – С. 5.

11. Шлык, Ф. Балтиец из Витебска / Ф. Шлык // Народная газета. – 2004. – 26 мая. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Богорад Самуил Нахманович