Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багданаў Рыгор Багданавіч

Дата нараджэння
22(04).01(02).1910
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Марцюшы
Дата смерці
01.10.1943
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1932–1943
Воінскае званне
старшы лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна
ордэн Суворава III ступені

Багданаў Рыгор Багданавіч нарадзіўся 22 (4) студзеня (лютага) 1910 года ў в. Марцюшы Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. З 1932 года – у Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З 1941 года – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Гвардыі старшы лейтэнант камандаваў батальёнам 385-га стралковага палка 112-й Рыльскай стралковай дывізіі, якая была ў складзе 60-й арміі Цэнтральнага фронту. Яго батальён вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра.

Праследуючы ворага, 24 верасня 1943 года байцы батальёна пераправіліся на правы бераг і захапілі два населеныя пункты. Утрымлівалі іх да падыходу асноўных сіл палка. Пры гэтым пад камандаваннем Р. Багданава батальён адбіў 10 атак ворага. У хуткім часе на дапамогу прыйшлі воіны іншых батальёнаў палка і стойка абаранялі заняты плацдарм. 1 кастрычніка 1943 года, адбіўшы контратаку ворага, Рыгор Багданаў быў смяротна паранены.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванне р. Днепр на поўнач ад Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм старшаму лейтэнанту Багданаву Рыгору Багданавічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза» (пасмяротна).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Суворава III ступені, медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багданаў Рыгор Багданавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 203.

2. Багданаў Рыгор Багданавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1970. – Т. II : Афіны–Ведрыч. – С. 58.

3. Богданов Г. Б. – гвардии старший лейтенант // Неман. – 1966. – № 8. – С. 47.

4. Богданов Григорий Богданович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 73.

5. Богданов Григорий Богданович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 425.

6. Богданов Григорий Богданович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 19.

7. Богданов Григорий Богданович // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БеЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 24.

8. Дубовец, В. Во имя Родины и свободы / В. Дубовец // Гарадоцкі веснік. – 2010. – 2 лют. – С. 4.

9. Салаўёў, М. За плацдарм на Дняпры / М. Салаўёў // Прамень камунізму (Гарадок). – 1975. – 22 лют. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Богданов Григорий Богданович