Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Барадаўка Павел Рыгоравіч

Дата нараджэння
23.01.1908
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Асташова
Дата смерці
19.06.1968
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1939–1945
Воінскае званне
старшына
Узнагароды і прэміі
ордэн Славы I ступені
ордэн Славы II ступені
ордэн Славы III ступені
медаль «За Адвагу»
медалі

Барадаўка Павел Рыгоравіч нарадзіўся 23 студзеня 1908 года ў в. Асташова Чашніцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў чатыры класы, працаваў у калгасе.

Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны.

На фронце з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Маскоўскай і Курскай бітваў. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы. Ваяваў ва Усходняй Прусіі. З'яўляўся наводчыкам мінамёта.

Вызначыўся ў 1944 годзе ў час прарыву абароны праціўніка каля Рагачова, фарсіравання ракі Друць і ўтрымання плацдарма. За гэта ўзнагароджаны ордэнам II ступені.

У 1945 годзе знішчыў агнявую кропку праціўніка пры наступленні савецкіх войск каля Кракава. За мужнасць і адвагу, праяўленныя ў баях, загадам па 217-й стралковай дывізіі № 091 ад 19 ліпеня чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

За фарсіраванне ракі Пасарга і штурм Кёнігсберга Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы I ступені.

Поўны кавалер ордэна Славы. Мае шэраг іншых узнагарод, сярод якіх медалі, у тым ліку медаль «За адвагу».

У 1945 годзе старшына Барадаўка Павел Рыгоравіч дэмабілізаваны. Працаваў у роднай вёсцы.

Памёр 19 чэрвеня 1968 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барадаўка Павел Рыгоравіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 434–435.

2. Бородавко Павел Григорьевич // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1975. – С. 56.

3. Бородавко Павел Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 87–88.

4. Бородавко Павел Григорьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 175.

5. Бородавко Павел Григорьевич // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 40.

6. Герои Советского Союза – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 7–8.

7. Нашы землякі – Героі Савецкага Саюза // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 185–187.

8. Ширко, Н. Кавалер трех орденов Славы / Н. Ширко // Чырвоны прамень (Чашнікі). –2019. – 26 студз. – С. 5.