Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Барэйка Аркадзь Аляксандравіч

Дата нараджэння
26.01.1898
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Дуброўка
Дата смерці
1955
Род дзейнасці
удзельнік грамадзянскай вайны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Воінскае званне
генерал-маёр
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
ордэн Леніна – тройчы
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Суворава II ступені

Барэйка Аркадзь Аляксандравіч нарадзіўся 26 студзеня 1898 года ў в. Дуброўка Полацкага раёна.

У 1918 годзе з'яўляўся старшынёй камітэта сялянскай беднаты. Удзельнік грамадзянскай вайны, пахода ў Заходнюю Беларусь, савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. У 1922 годзе скончыў курсы «Выстрал», у 1949 годзе – Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба. 3 1936 года – камандзір стралковага палка. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Камандзір 9-га гвардзейскага стралковага корпуса, генерал-маёр А. А. Барэйка вызначыўся ў бітве за Днепр. 27–28 верасня 1943 года ўмела арганізаваў дзеянні корпуса пры фарсіраванні ракі ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Любеч, вёсак Мысы, Неданчычы Чэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці, захопе і ўтрыманні плацдарма на правым беразе. Нягледзячы на неаднаразовыя атакі перавышаючых сіл праціўніка, утрымліваў захоплены рубеж, асабіста праявіў мужнасць і стойкасць.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 студзеня 1944 года. Быў ваенным камендантам Вены (Аўстрыя).

Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 2-й ступені, медалямі.

Жыў у Маскве. Памёр Аркадзь Аляксандравіч у 1955 годзе. Яго памяць ушаноўвае мемарыяльная дошка, якая ўстаноўлена на будынку Ветрынскай сярэдняй школы, назва вуліцы ў г. Калінкавічы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барэйка Аркадзь Аляксандравіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 199–200.

2. Борейко Аркадий Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 83.

3. Борейко Аркадий Александрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 22.

4. Борейко Аркадий Александрович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 25–26.

5. Карасёў, В. Днепр кіпеў ад выбухаў / В. Карасёў // Полацкі веснік. – 2009. – 25 жн. – С. 4.