Бескін Ізраіль Саламонавіч
Бескін Ізраіль Саламонавіч нарадзіўся 13 (25) лістапада 1895 года ў Віцебску ў сям'і рабочага.
З 1909 па 1911 гг. працаваў на Віцебскім піўзаводзе. З 1915 года – у арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны. З 1918 года – у Чырвонай Арміі. Скончыў Маскоўскія курсы цяжкай артылерыі (1920), Вышэйшую артылерыйскую школу (1925), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1936).
У перадваенныя гады Ізраіль Саламонавіч займаў розныя камандныя пасады. Вялікая Айчынная вайна застала яго на пасадзе намесніка начальніка артылерыі 27-га механізаванага корпуса. А праз тры месяцы ён быў ужо на чале артылерыстаў 50-й арміі, якая дзейнічала ў раёне Бранска. Вёў баі пад Ельняй, Сталінградам, абараняў Тулу, кіраваў артылерыяй у наступальнай аперацыі на Калугу.
З лістапада 1944 года – вопытны артылерыст 70-й арміі 2-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас прарыву варожай абароны на Одэры.
31 мая 1945 года камандуючаму артылерыяй 70-й арміі Бескіну Ізраілю Саламонавічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».
У чэрвені 1950 года І. С. Бескін скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. Камандаваў артылерыяй Усходне-Сібірскай ваеннай акругі. З 1953 года ў адстаўцы. Жыў у г. Іркутску. Актыўна ўдзельнічаў у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.
Узнагароджаны ордэнамі Суворава I, II ступеняў, Кутузава I ступені, Леніна (3), Чырвонага Сцяга (3), медалямі.
Памёр Ізраіль Саламонавіч 19 студзеня 1964 года. У Віцебску на будынку былога піўзавода ўсталявана мемарыяльная дошка.
ЛІТАРАТУРА
1. Башун, Е. Нет забытых имен / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 15 июня. – С. 2.
2. Бескін Ізраіль Саламонавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 620.
3. Бескин Израиль Соломонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 59.
4. Бескин Израиль Соломонович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 18.
5. Бескин Израиль Соломонович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 22–23.
6. Бурдо, А. Еще одна мемориальная доска / А. Бурдо // Народнае слова. – 2004. – 12 чэрв. – С. 6.
7. Вербинич, Р. Памяти героя / Р. Вербинич // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 15 чэрв. – С. 1.
8. Гайдуков, К. Бог войны не подведет / К. Гайдуков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 19 марта. – С. 8.
9. Герценов, Б. Друг юности / Б. Герценов // Мишпоха. – 2010. – № 26. – С. 62–64.
10. Подлипский, А. Еще двое героев-витеблян? / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 27 июня. – С. 5.
СПАСЫЛКІ