Бумагін Іосіф Раманавіч
Бумагін Іосіф Раманавіч нарадзіўся 17 кастрычніка 1907 года ў Віцебску ў сям'і рабочага.
Скончыў 7 класаў. Служыў у Чырвонай Арміі ў 1929–1933 гг. У 1937 годзе звязаў свой лёс з Далёкім Усходам, пераехаў у г. Бірабіджан Хабараўскага краю і пачаў працаваць на абозным заводзе «Дальсельмаш», спачатку рабочым кавальскага цэха, потым – майстрам. Скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча ва Уладзівастоку.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце, у дзеючай арміі. З восені 1944 года – на 1-м Украінскім фронце. У якасці камандзіра кулямётнага ўзвода 396-га стралковага палка (135-я стралковая дывізія) стаў удзельнікам шматлікіх баёў. У адным з іх, на польскай зямлі, падчас штурму г. Брэслаў (Вроцлаў) 24 красавіка 1945 года, за два тыдні да заканчэння вайны, лейтэнант І. Р. Бумагін здзейсніў вялікі подзвіг – пад шквальным агнём адзін агнявы пункт ворага закідаў гранатамі, другі закрыў сваім целам. Шлях да наступлення быў адкрыты.
27 чэрвеня 1945 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пасмяротна прысвоіў лейтэнанту Бумагіну Іосіфу Раманавічу званне «Герой Савецкага Саюза».
Пахаваны ў горадзе Вроцлаў (Польшча). Яго імем названы вуліцы ў г. Віцебску і г. Гарадку, жылы раён у Бірабіджане.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
ЛІТАРАТУРА
1. Бумагін Іосіф Раманавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 621.
2. Бумагин Иосиф Романович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 111.
3. Бумагин Иосиф Романович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 23.
4. Бумагин Иосиф Романович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 28.
5. Гайдуков, К. Последняя амбразура / К. Гайдуков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 23 апр. – С. 8.
6. Наумова, А. Закрыл амбразуру грудью / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 6 мая. – С. 4, 6.
7. Наумова, А. История одного подвига / А. Наумова // Гарадоцкi веснік. – 2003. – 28 кастр. – С. 2.
8. Подлипский, А. Еще двое героев-витеблян? / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 27 июня. – С. 5.
СПАСЫЛКІ