Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Буткевіч Леанід Уладзіміравіч

Дата нараджэння
31.12.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Хотліна
Дата смерці
12.11.1985
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1937–1945
Воінскае званне
лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I ступені
медаль «Залатая Зорка»

Буткевіч Леанід Уладзіміравіч нарадзіўся 31 снежня 1918 года ў в. Хотліна Чашніцкага раёна. У 1935 годзе скончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту, працаваў кіраўніком чыгуначнай станцыі Калодня пад Смаленскам.

У Чырвонай Арміі з 1937 года. Удзельнік вызваленння Заходняй Украіны ў 1939 годзе.

З 1941 года ваяваў на Паўднёва-Заходнім, потым на Паўднёвым, Закаўказскім, Паўднёва-Каўказскім франтах.

За гады вайны Леанід Буткевіч знішчыў 327 гітлераўцаў, падавіў з супрацьтанкавага ружжа 22 кулямётныя кропкі, падрыхтаваў 15 снайпераў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Буткевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Яму двойчы ўручалася імянная снайперская вінтоўка. Узнагароджаны таксама ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

Пасля вайны жыў і працаваў у г. Есентукі Стаўрапольскага краю.

Толькі ў 1972 годзе Леанід Уладзіміравіч змог прыехаць у родныя мясціны і сустрэцца з землякамі. Ён шмат распавядаў пра фронт, сям'ю, сваіх настаўнікаў.

Памёр 12 лістапада 1985 года.

Імя Героя было прысвоена піянерскай дружыне Пуськаўскай школы Чашніцкага раёна.

16 мая 2015 года ў гонар Героя Савецкага Саюза была адкрыта мемарыяльная дошка на будынку Аршанскага каледжа чыгуначнага транспарту, выпускніком якога ён з'яўляўся.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буткевіч Леанід Уладзіміравіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 428.

2. Буткевич Леонид Владимирович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1975. – С. 65.

3. Буткевич Леонид Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 112.

4. Буткевич Леонид Владимирович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 29–30.

5. Герои Советского Союза – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 7–8.

6. Лебедева, О. В честь героя / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 16 мая. – С. 1.

7. Нашы землякі – Героі Савецкага Саюза // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 185–187.

8. Торбина, И. Хотлинский снайпер / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі).– 2010. – 2 ліп. – С. 1, 4.

9. Торбина, И. Чашникский снайпер / И. Торбина // Витебские вести.– 2018. – 5 апр. – С. 20.