Часнык Мікалай Лявонцьевіч
Часнык Мікалай Лявонцьевіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1921 года ў Оршы. У 1941 г. скончыў Барысаглебскую школу ваенных лётчыкаў, у 1952 г. – Ваенна-паветраную акадэмію. У Чырвонай Арміі з 1940 г.
3 1941 г. на Паўночна-Заходнім фронце: лётчык-знішчальнік, камандзір звяна авіяэскадрыллі знішчальнага палка асобага прызначэння. Зрабіў 685 баявых вылетаў, удзельнічаў у 46 паветраных баях, збіў 27 варожых самалётаў. 7 ліпеня 1944 г. быў збіты і трапіў у палон. Удзельнік паўстання вязняў у канцлагеры Бухенвальд. Герой Савецкага Саюза (22.08.1944 г.).
Да 1958 г. служыў у ВПС СССР. 3 1959 г. палкоўнік у запасе. Працаваў у Паўночна–Каўказскім упраўленні грамадзянскай авіяцыі.
Памёр 7 снежня 1993 гда.
ЛІТАРАТУРА
1. Надзежны, У. На аэрадром не вярнуўся / У. Надзежны // Віцебскі рабочы. – 1984. – 15 верас. – С. 3.
2. Часнык Мікалай Лявонцьевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гл. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн. 1. – С. 370.
3. Часнык Мікалай Лявонцьевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 11 т. / рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1974. – Т. 11 : Футбол–ЯЯ. – С. 207.
4. Часнык Николай Леонтьевич // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. / редкол.: И. Н. Шкадов [и др.]. – Москва : Военное издательство, 1987. – Т. 2 : Любов–Ящук. – С. 710.
5. Часнык Николай Леонтьевич // Навечно в сердце народном : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1984. – С. 562.
6. Часнык Николай Леонтьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 142.