Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чэрныш Аляксандр Іванавіч

Дата нараджэння
12.02.1917
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Кромавічы
Дата смерці
29.06.1944
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1938–1944
Воінскае званне
капітан, камандзір стралковай роты
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга

Чэрныш Аляксандр Іванавіч нарадзіўся 12 лютага 1917 г. у в. Кромавічы Докшыцкага раёна. Скончыў Мар'інагорскі сельгастэхнікум (1935). У Чырвонай Арміі з 1938 г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Ленінградскім, Закаўказскім, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Камандзір стралковай роты капітан А. І. Чэрныш вызначыўся пры вызваленні Беларусі. 28 чэрвеня 1944 года каля г. п. Кіраўск Магілёўскай вобласці рота пад яго камандаваннем атакавала групу праціўніка, які адступаў, знішчыла 170, узяла ў палон 27 гітлераўцаў. 29 чэрвеня 1944 г. у раёне в. Панюшкевічы рота зайшла ў тыл ворага і перарэзала яму шлях да адступлення па дарозе Бабруйск – Мінск, адбіла 14 контратак танкаў і пяхоты, знішчыла 200 і ўзяла ў палон 80 гітлераўцаў. Аляксандр Іванавіч Чэрныш у гэтым баі загінуў.

Яго імем названы саўгас у Докшыцкім раёне, СПТВ у Бабруйску, вуліцы ў Бягомлі, Кіраўску, у в. Калініна Бабруйскага раёна; у в. Бярозкі Докшыцкага раёна пастаўлены бюст, у в. Кромавічы на доме, дзе жыў А. І. Чэрныш, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Батура, М. Помніць народ героя / М. Батура // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1974. – 11 крас. – С. 2.

2. Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Докшыцкага раёна // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 2 ліп. – С. 2.

3. Післякоў, Д. Памяці Героя / Д. Післякоў, М. Веронін // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1978. – 8 жн. – С. 2.

4. Черныш Александр Иванович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 567.

5. Черныш Александр Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 590.

6. Черныш Александр Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2009. – С. 145.

7. Черныш Александр Иванович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 146–147.

8. Чэрныш Аляксандр Іванавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 376.