Даўбешкін Пётр Лукіч
Даўбешкін Пётр Лукіч нарадзіўся 8 кастрычніка 1912 года ў в. Паўлавічы Віцебскага раёна.
Скончыў Віцебскі фінансава-эканамічны тэхнікум (1934), Сумскае артылерыйскае ваеннае вучылішча (1937). Служыў ў Полацку, Каўнасе.
У Вялікую Айчынную вайну прызначаны камандзірам медсанбата, займаўся тэрміновай эвакуацыяй раненых, трапіў у акружэнне пад Ржэвам. Выходзячы з акружэння, быў цяжка паранены. Вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны.
22 верасня 1943 года мінамётны дывізіён пад камандаваннем гвардыі капітана П. Л. Даўбешкіна пад моцным артылерыйскім абстрэлам і бамбардзіроўкай праціўніка фарсіраваў Днепр на паўднёвы захад ад г. Пераяслаў-Хмяльніцкі. На захопленым плацдарме адбіў 8 контратак.
П. Л. Даўбешкін загінуў у баі 3 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў с. Тамань Кіеўскай вобласці.
17 лістапада 1943 года гвардыі капітану Пятру Лукічу Даўбешкіну пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
ЛІТАРАТУРА
1. Галіна, І. Толькі адзін плацдарм / І. Галіна // Віцебскі рабочы. – 1981. – 9 кастр. – С. 3.
2. Даўбешкін Пётр Лукіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 335.
3. Мезенцев, В. Шёл в бой командир / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 9 кастр. – С. 2.
4. Салаўёў, М. Стаялі на смерць / М. Салаўёў // Ленінская праўда (Віцебск). – 1975. – 22 лістап. – С. 2.
5. Сопатава, О. Успамін удавы героя / О. Сопатава // Ленінская праўда (Віцебск). – 1993. – 24 жн. – С. 2.