Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Данукалаў Аляксей Фёдаравіч

Дата нараджэння
16.02.1916
Месца нараджэння
Саратаўская вобласць, Дзергачоўскі раён, в. Новарасляеўка
Дата смерці
27.04.1944
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1937–1944
Воінскае званне
камандзір партызанскай брыгады
Пасада ў перыяд службы
палітрук танкавага батальёна,
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)

Аляксей Фёдаравіч Данукалаў (партызанская мянушка «Аляксей») нарадзіўся 29 лютага 1916 года ў вёсцы Новарасляеўка Дзергачоўскага раёна Саратаўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1936 годзе скончыў Балашоўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі.

У 1936–1937 гг. працаваў у Омскай МТС на пасаде механіка.

У кастрычніку 1937 года прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. Служыў да лютага 1938 года байцом, у лютым прызначаны намеснікам палітрука.

З 1940 года – член КПСС.

У 1941 годзе скончыў Іркуцкае ваеннае вучылішча.

У Айчынную вайну на фронце з 1941 года, палітрук танкавага батальёна.

Удзельнік абарончых баёў за Лепель, Оршу, Смаленск.

У 1941 годзе трапіў у акружэнне.

У жніўні 1941 года арганізаваў партызанскі атрад «Радзіма», які дзейнічаў на тэрыторыі Смаленскай і Віцебскай абласцей. У красавіку 1942 года атрад рэарганізаваны ў партызанскую брыгаду «Аляксей», камандзірам якой стаў Аляксей Данукалаў.

Загінуў 27 красавіка 1944 года ў баі супраць карнікаў. Пахаваны ў Лепелі.

15 жніўня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

У Лепелі, Віцебску, Лёзна і Ушачах яго іменем названы вуліцы.

Бюст Аляксея Фёдаравіча ўсталяваны ў пасёлку гарадскога тыпу Дзергачы Саратаўскай вобласці і ў вёсцы Кавалі Лёзненскага раёна.

У вёсцы Кавалі створаны мемарыяльны музей Данукалава.

У 2018 годзе ў Лепелі адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную Герою Савецкага Саюза Аляксею Данукалаву.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Данукалаў Аляксей Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 48.

2. Данукалов Алексей Фёдорович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 143–144.

3. Данукалов Алексей Фёдорович // Навечно в сердце народном: к 30-летию победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 116.

4. Данукалов Алексей Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 351.

5. Данукалов Алексей Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 304.

6. Данукалов Алексей Фёдорович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 163.

7. Иоффе, Э. Партизанский комбриг Данукалов / Э. Іоффе // Рэспубліка. – 2006. – 25 лют. – С. 15.