Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дудчык Павел Андрэевіч

Дата нараджэння
12.07.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Казёныя Поршні
Дата смерці
17.04.1994
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1938–1959
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (29.06.1945)
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна (29.06.1945)
ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені – двойчы (14.06.1945; 11.03.1985)
ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені – двойчы (02.11.1944; 20.06.1945)
ордэн Чырвонай зоркі – тройчы (28.03.1943; 18.08.1944; 05.11.1954)

Дудчык Павел Андрэевіч нарадзіўся 12 ліпеня 1918 года ў в. Казёныя Поршні Аршанскага раёна ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў у калгасе, быў сакратаром сельсавета.

У 1938 годзе П. А. Дудчык быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Служыў у Сярэдняй Азіі. У 1942 годзе скончыў Бранскае ваенна-палітычнае вучылішча. З мая таго ж года – на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Прымаў удзел у баях на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м і 4-м Украінскім франтах. Тры разы быў паранены. Да чэрвеня 1945 года капітан Павел Дудчык камандаваў батарэяй 699-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка 18-й знішчальна-супрацьтанкавай брыгады 22-й арміі 2-га Прыбалтыйскага фронту. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Латвійскай ССР.

Вызначыўся ў баях пад г. Ліепая і за в. Берзі (Добельскі раён, Латвія). 23 снежня 1944 года артылерыйская батарэя пад камандаваннем капітана Дудчыка за 6 гадзін адбіла 11 варожых контратак, знішчыла каля 200 гітлераўцаў, падбіла 8 танкаў і прымусіла ворага адступіць.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» капітан Павел Дудчык быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

Пасля заканчэння вайны Дудчык працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1950 годзе ён скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу. У 1959 годзе ў званні палкоўніка Дудчык быў звольнены ў запас. Пражываў у г. Мінску, працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны Мінскага аўтамабільнага завода.

Памёр 17 красавіка 1994 года, пахаваны ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Веларонак, Г. У тым баі, на той вайне… / Г. Веларонак // Ленінскі прызыў (Орша). – 1985. – 1 лют. – С. 2.

2. Дудчик Павел Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 412.

3. Дудчик Павел Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 6 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 467.

4. Дудчик Павел Андреевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 42.

5. Дудчик Павел Андреевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 47.

6. Дудчык Павел Андрэевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн. 1. – С. 370.

7. Мамлыга, К. Вернулся домой героем / К. Мамлыга // Во славу Родины. – 1989. – 8 февр. – С. 2.

8. Сузін, Л. Батарэя, агонь! / Л. Сузін // Чырвоная змена. – 1988. – 17 лют. – С. 4.

9. Сузін, Л. Выпрабаванне агнём / Л. Сузін // Звязда. – 1981. – 13 сак. – С. 4.

10. Яфімаў, А. Героі – артылерысты / А. Яфімаў // Віцебскі рабочы. – 1971. – 19 лістап. – С. 2.