Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Габрусеў Аляксей Канстанцінавіч

Дата нараджэння
01.01.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раен, в. Гарошкава
Дата смерці
09.09.2007
Род дзейнасці
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1964
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая Зорка»
медаль «За баявыя заслугі»
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны
ордэн Славы
ордэн Чырвонай зоркі

ГАБРУСЕЎ АЛЯКСЕЙ КАНСТАНЦІНАВІЧ нарадзіўся 1 студзеня 1922 года ў вёсцы Гарошкава Аршанскага павета Гомельскай губерні РСФСР (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і рабочага.

У канцы ліпеня 1941 года Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі.

Ваяваў на Заходнім фронце. Удзельнік бітвы за Маскву. Быў цяжка паранены. Пасля трох месяцаў лячэння ў шпіталі Аляксея Канстанцінавіча Габрусева накіравалі ў Маршанск. Зноў у дзеючай арміі малодшы сяржант А. К. Габрусеў з ліпеня 1942 г. на Варонежскім фронце.

Летам 1943 года Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў быў узведзены ў сяржанты і прызначаны камандзірам аддзялення ўзвода пешай разведкі 465-га стралковага палка. У жніўні 1943 года сяржант Габрусеў удзельнічаў у Белгародска-Харкаўскай аперацыі – складовай часткі Курскай бітвы.

10 студзеня 1944 года старшаму сяржанту Аляксею Канстанцінавічу Габрусеву Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» .

Да 1947 года малодшы лейтэнант А. К. Габрусеў служыў у Польшчы. У 1947 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. З 1954 года служыў у вайсковай частцы ў Феадосіі. Удзельнічаў у размініраванні тэрыторыі Крымскага паўвострава.

З 1964 года падпалкоўнік Габрусеў у запасе. Пасля выхаду ў адстаўку Аляксей Канстанцінавіч працаваў інструктарам у аўташколе ДТСААФ. З 1980 па 1990 гг. ён працаваў у аддзеле забеспячэння Феадасійскай тытунёвай фабрыкі. Затым займаўся актыўнай грамадска-патрыятычнай работай сярод моладзі горада. У 2000 годзе А. К. Габрусеву было прысвоена званне палкоўніка запасу.

9 верасня 2007 года Аляксей Канстанцінавіч памёр. Пахавалі яго на Новых могілках горада Феадосіі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Габрусев Алексей Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 857.

2. Габрусев Алексей Константинович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 30.

3. Габрусев Алексей Константинович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 36.

4. Габрусеў Аляксей Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 413.

5. Габрусеў Аляксей Канстанцінавіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 342.

6. Габрусеў Аляксей Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Беліцк–Гімн. – С. 446.

7. Габрусев, А. У сэрцы жыве Айчына / А. Габрусев // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1982. – 20 лют. – С. 2.

8. З сузор’я герояў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1990. – 9 мая. – С. 2.

9. Калько, А. На правым беразе Дняпра / А. Калько // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1979. – 9 мая. – С. 3.

10. Кулакоў, Ф. Па загаду Айчыны і сэрца / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1998. – 28 кастр. – С. 2.

11. Не старэе душой // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1984. – 3 лют. – С. 2.

12. Палескі, Ф. Праславілі ў баях / Ф. Палескі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1996. – 21 чэрв. – С. 2.

13. Шалуха, Б. Дубровенскі герой / Б. Шалуха // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1966. – 22 лістап. – С. 3.