Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гаравец Аляксандр Канстанцінавіч

Дата нараджэння
12.03.1915
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Машканы
Дата смерці
06.07.1943
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1942–1943
Воінскае званне
старшы лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга

Гаравец Аляксандр Канстанцінавіч нарадзіўся 12 сакавіка 1915 года ў в. Машканы Сенненскага павета Магілёўскай губерні, зараз Сенненскі раён. Герой Савецкага Саюза (1943).

У 1930–1931 гг. вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. Скончыў Віцебскі аэраклуб, Ульянаўскую лётную школу (1935).

У гады Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1942 года на Паўночна-Каўказскім, Варонежскім франтах. Зрабіў 74 баявыя вылеты, удзельнічаў у 11 паветраных баях, знішчыў 11 самалётаў ворага, 40 аўтамашын, 24 павозкі з боепрыпасамі.

Намеснік камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка старшы лейтэнант Гаравец 6 ліпеня 1943 года падчас Курскай бітвы ўступіў у бой з 20 варожымі бамбардзіроўшчыкамі, збіў 9 самалётаў. Гаравец – адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баі збіў столькі самалётаў. Загінуў у гэтым жа баі. Пахаваны ў в. Зорынскія Двары Іўнянскага раёна Белгарадскай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 28 верасня 1943 года пасмяротна.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі.

Перад апошнім вылетам у полк прыйшлі дакументы аб прысваенні Аляксандру Канстанцінавічу звання «старшы лейтэнант». Лётчык аб гэтым так і не даведаўся.

На 597 км аўтамагістралі Масква – Сімферопаль, у Полацку, у вёсках Ског і Машканы Сенненскага раёна яму пастаўлены помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Сянно, Багушэўску, саўгас у Сенненскім раёне, сярэдняя школа ў Машканах, Віцебскі аэраклуб. На будынку школы ў Машканах мемарыяльная дошка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бурштын, Г. Аляксандр Гаравец: ведаем і памятаем / Г. Бурштын // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 3 лют. – С. 5.

2. Войтех, В. И один в поле воин / В. Войтех // Полацкі веснік. – 2013. – 1 лют. – С. 5.

3. Гаравец Аляксандр Канстанцінавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 294–297.

1. Гаравец Аляксандр Канстанцінавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 39–41.

4. Горовец Александр Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 140.

5. Горовец Александр Константинович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 36.

6. Горовец Александр Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 328.

7. Жихарев, А. Ф. Бессмертный подвиг Александра Горовца / А. Ф. Жихарев, Г. Я. Мень. – Минск, 1957. – 33 с.

8. Кавалеўскi, П. У неба праз Полацк / П. Кавалеўскі // Полацкі веснік. – 2000. – 23 мая. – С. 3.

9. Крепак, Б. А. В поединках на высоте : документальный очерк. / Б. А. Крепак, Л. Крушинская. – Минск : Беларусь, 1989. – 237с

10. Лазука, I. Палет у бессмяротнасць / І. Лазука // Голас Сенненшчыны. – 2000. – 11 сак. – С. 2.

11. Легенда неба / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 29 ліп. – С. 5.

12. Мень, Г. Я. История одного подвига / Г. Я. Мень. – Воронеж : Центрально-Черноземное книжное издательство, 1976. – 72 с.

13. Пальцев, А. Уникальный подвиг / А. Пальцев // Химик (Новополоцк). – 2003. –15 июля. – С. 2.

14. Подлипский, А. М. В небе над Витебском / Аркадий Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – 160 с.

15. Подлипский, А. Подвиг Александра Горовца / А. Подлипский // Народнае слова. – 2003. – 7 кастр. – С. 5.

16. Сеньков, В. ...И сердцу милый уголок / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 21 июня. – С. VI.

17. Сидорович, О. Неповторимый / О. Сидорович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 5 июля. – С. 2.

18. Шпаковская, Г. Судьба, как яркая звезда / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 1 нояб. – С. 6.