Гарфункін Рыгор Саламонавіч
Гарфункін Рыгор Саламонавіч нарадзіўся 6 жніўня 1920 года ў г. п. Янавічы Віцебскага раёна.
У Чырвонай Арміі з 1940 года. З верасня 1941 знаходзіўся ў на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім франтах. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны. Разведчык Гарфункін вызначыўся ў баі за Дняпро на Кіеўшчыне.
22 верасня 1943 года група разведчыкаў з 6 чалавек, у якой быў Гарфункін, пераправілася цераз раку каля в. Яшнікі, выявіла сістэму абароны і агнявыя сродкі ворага. Вяртаючыся, разведчык прыкрыў пераправу разведчыкаў, сам загінуў.
Яго імем названа вуліца на радзіме – у г. п. Янавічы.
ЛІТАРАТУРА
1. Гарфункин Григорий Соломонович // Разведчики в боях за Родину: сб. статей / сост.: С. В.Федотов [и др.]; под ред. М. Л. Дударенко. – Москва : Изд-во ДОСААФ, 1967. – С. 8–92.
2. Гарфункин Григорий Соломонович // Свердлов, Ф. Д. В строю отважных : очерки о евреях – Героях Советского Союза / Ф. Д. Свердлов. – Москва, 1992. – С. 68-69.
3. Гарфункин Григорий Соломонович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С.33.
4. Гарфункін Рыгор Саламонавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 334.
5. Мезенцев, В. Герой из Янович / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2000. – 29 лiп. – С. 2.
6. Неханаў, Г. Помняць дняпроўскія хвалі / Г. Неханаў // Віцебскі рабочы. –1974. – 9 мая. – С. 2.
7. Салаўёў, М. Выканаў заданне разведчык / М. Салаўёў // Ленінская праўда (Віцебск) – 1983. – 22 верас. – С. 3.