Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Глазуноў Пётр Аляксеевіч

Дата нараджэння
20.02.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Петрачкі
Дата смерці
08.03.1992
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1938–1945
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Аляксандра Неўскага – двойчы
ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені

Глазуноў Пётр Аляксеевіч нарадзіўся 20 лютага 1920 года ў в. Петрачкі Віцебскага раёна.

У 1938 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб, а ў 1940 годзе Адэскую ваенную авіяцыйную школу. У Чырвонай Арміі з 1938 года. З сакавіка 1943 года на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 3-м і 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах – камандзір эскадрыллі, намеснік камандзіра штурмавога авіяпалка. Здзейсніў 138 баявых вылетаў, збіў 3 самалёты, знішчыў 18 танкаў, 68 аўтамашын і многа іншай тэхнікі праціўніка. У верасні 1943 года група самалётаў пад камандаваннем ст. лейтэнанта П. А. Глазунова знішчыла і пашкодзіла на варожым аэрадроме 14 самалётаў, разбурыла ангар, падавіла агонь зенітнай батарэі.

Пасля звальнення з Савецкай Арміі П. А. Глазуноў жыў у Харкаве.

Памёр 8 марта 1992 года.

Палкоўнік Глазуноў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Аляксандра Неўскага, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Звязды, многімі медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Галдзілаў, У. Калыска Герояў / У. Галдзілаў // Віцебскі рабочы. – 1993. – 19 чэрв. – С. 2.

2. Глазуноў Пётр Аляксеевіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 334–335.

3. Глазунов Пётр Алексеевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 34.

4. Мезенцев, В. Ас воздушного боя / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1999. – 2 лістап. – С. 3.

5. Мезенцев, В. Храбрый летчик – Герой / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2010. – 16 лют. – С. 2.