Грышчанка Пётр Лук’янавіч
Грышчанка Пётр Лук'янавіч нарадзіўся 1 жніўня 1921 года ў в. Кукавячына Віцебскага раёна.
Скончыў Рудакоўскую няпоўную сярэднюю школу, працаваў у калгасе імя Чапаева, наведваў Віцебскі аэраклуб. Прайшоў службу ў радах Чырвонай Арміі. У 1942 годзе Пётр Грышчанка закончыў ваенную авіяшколу пілотаў, а з сакавіка 1943 года быў адпраўлены на фронт у саставе 32-га авіяпалка 256-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 5-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса 2-й паветранай арміі.
Сталым лётчыкам выдзяляўся П. Л. Грышчанка ў паветраных баях над Курскай дугой. Камандзірам звяна ён удзельнічаў у многіх баявых аперацыях пры вызваленні Украіны, Чэхаславакіі і Польшчы. Асабліва вызначыўся ён у аперацыі пры штурме фашысцкага логава – Берліна. На яго рахунку 380 баявых вылетаў, у якіх ён асабіста збіў 27 варожых знішчальнікаў і бамбардзіроўшчыкаў. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм у 1944 годзе Пятру Лук'янавічу Грышчанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны закончыў Ваенна-паветраную акадэмію, служыў у авіяцыі, перадаваў свой багацейшы ваенны вопыт маладым лётчыкам.
Памёр 21 лютага 1973 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Грышчанка Пётр Лукіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 335.
2. Грищенко Пётр Лукьянович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 37.
3. Мезенцев, В. Ас из Куковячино / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2001. – 14 жн. – С. 3.
4. Сарокіна, В. Памяць нашчадкаў / В. Сарокіна // Ленінская праўда (Віцебск). – 1984. – 18 снеж. – С. 2.
5. Стукала, А. Неба – на ўсё жыццё / А. Стукала // Віцебскі рабочы. – 1987. – 23 студз. – С. 2.