Іваноўскі Яўген Піліпавіч
Іваноўскі Яўген Піліпавіч нарадзіўся 7 сакавіка 1918 года ў в. Чарэя Чашніцкага раёна ў сялянскай сям'і.
У 1938 годзе скончыў Саратаўскае бранятанкавае вучылішча. У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі, у 1958 – акадэмію Генштаба. У Чырвонай Арміі з 1936 года.
Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Масквой, Сталінградам, Курскам, вызваленні Украіны, Польшчы, Усходне-Прускай аперацыі.
У 1945–1956 гг. займаў адказныя пасады ў БВА. З 1959 г. служыў у Далёкаўсходняй, з 1965 г. – у Маскоўскай ваенных акругах.
З 1968 года – камандуючы войскамі Маскоўскай ваеннай акругі. У 1972–1980 гг. – Галоўнакамандуючы Групай савецкіх войск у Германіі. З 1980 г. – камандуючы войскамі БВА.
21 лютага 1985 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўмелае камандаванне войскамі ў пасляваенны перыяд, удасканаленне іх баявой гатоўнасці, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. З 5 лютага 1985 года – Галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі СССР – намеснік Міністра абароны СССР.
Са студзеня 1989 года – у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Па шматлікіх водгуках і ўспамінах сучаснікаў, быў выдатным майстрам баявой падрыхтоўкі войск.
У 1971–1989 гг. – член ЦК КПСС. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 8–11-га скліканняў (1970–1989). Аўтар мемуараў. Ганаровы грамадзянін г. Чырвоны Ліман.
Жыў у Маскве, дзе і памёр 22 лістапада 1991 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Герои Советского Союза – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 7–8.
2. Іваноўскі Яўген Піліпавіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 434–429.
3. Ивановский Евгений Филиппович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 51.
4. Ивановский Евгений Филиппович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 57.
5. По поручению командующего / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 2 ліп. – С. 5.
6. По следам легендарного комдива / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 8 мая. – С. 5.
7. Торбина, И. Влюбленный в Черею / И. Торбина // Віцебскі рабочы. – 2011. – 21 апр. – С. 15.
8. Торбина, И. Товарищ генерал армии! / И. Торбина // Белорусская нива. – 2010. – 4 мая. – С. 7.
9. Торбина, И. В Черее мечтают про улицу Ивановского / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2010. – 4 мая. – С. 3.