Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каўроў Фёдар Кузьміч

Дата нараджэння
1912
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раен, в. Пасуддзева
Дата смерці
09.07.1937
Род дзейнасці
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1934–1937
Воінскае званне
малодшы камандзір
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1937)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Чырвонай Зоркі

КАЎРОЎ ФЁДАР КУЗЬМІЧ нарадзіўся ў 1912 годзе ў в. Пасуддзева Горацкага павета Магілёўскай губерніі (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і.

Скончыў 7 класаў, працаваў брыгадзірам у калгасе, затым у Данбасе на шахце. У Чырвонай Арміі з 1934 года.

Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Удзельнічаў у шматлікіх танкавых атаках пад Гвадалахара, на рацэ Харам, у горада Церуэль.

Загінуў 9 ліпеня 1937 года ў бітве пад Брунеце, на паўночным захадзе ад сталіцы Іспаніі – горада Мадрыда, ад прамога пападання варожага снарада ў танк.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, малодшаму камандзіру Каўрову Фёдару Кузьмічу 22 кастрычніка 1937 года пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі.

ЛІТАРАТУРА

1. Веларок, Г. Верны інтэрнацыянальнаму абавязку / Г. Веларок // Віцебскі рабочы. – 1977. – 28 кастр. – С. 3.

2. Каўроў Фёдар Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 185.

3. Каўроў Фёдар Кузьміч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 255–256.

4. Каўроў Фёдар Кузьміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 151.

5. Ковров Фёдор Кузьмич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 111.

6. Ковров Федор Кузьмич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 60.

7. Ковров Фёдор Кузьмич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 69.