Кабзун Іван Міхайлавіч
Кабзун Іван Міхайлавіч нарадзіўся 24 лістапада 1902 года ў в. Барсукі Верхнядзвінскага раёна.
Працаваў у сельскай гаспадарцы, потым набыў спецыяльнасць цесляра. У 1924–1927 гг. праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў цесляром.
З 1930 года служыў у войсках АГПУ-НКУС, са снежня 1939 г. – у пагранічных войсках. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. Пасля савецка-фінляндскай вайны вучыўся ў Вышэйшай школе НКУС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Камандзір кулямётнага ўзвода 5-га пагранічнага палка лейтэнант І. М. Кабзун 27 студзеня 1940 г. з невялікай групай пагранічнікаў аказаўся ў акружэнні, на працягу 46 дзён вёў няроўны бой, быў цяжка паранены. З астаткамі групы выйшаў з акружэння.
Узнагароджаны ордэнам Леніна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26 красавіка 1940 г.
Загінуў Іван Міхайлавіч у 1942 годзе. У гонар Кабзуна І. М. названа вуліца ў Верхнядзвінску, устаноўлены помнік у Барсуках.
ЛІТАРАТУРА
1. Алея Герояў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 8 мая. – С. 4–5.
2. Іх імёны носяць вуліцы нашага горада // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2011. – 24 чэрв. – С. 2.
3. Кабзун Іван Міхайлавіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 35.
4. Кобзун Иван Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 497.
5. Кобзун Иван Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 97.
6. Рыц, Р. Першы Герой нашага раёна / Р. Рыц // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2007. – 7 верас. – С. 2.