Камельчык Міхаіл Сцяпанавіч
Камельчык Міхаіл Сцяпанавіч нарадзіўся 8 чэрвеня 1921 года ў в. Бушмін Талачынскага раёна ў сялянскай сям'і.
Скончыў Аршанскі чыгуначны тэхнікум і аэраклуб (1939), Адэскую авіяшколу пілотаў (1941), Краснадарскую вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў (1953), Смаленскі педагагічны інстытут (1967).
З 1940 года – у Чырвонай Арміі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года ваяваў на Паўночна-Заходнім, 1-м Беларускім франтах.
Удзельнік вызвалення Ноўгарада, Пскова, Пінска, Любліна, Варшавы, Познані, баёў на Одэры, штурму Берліна.
Камандзір звяна 33-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка гвардыі старшы лейтэнант ажыццявіў 170 баявых вылетаў, з іх 100 – на штурмавіку Іл-2, правёў 10 паветраных баёў, знішчыў шмат варожай тэхнікі і зброі.
З 1944 года – член ВКП(б).
Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года.
15 мая 1946 года яму прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».
Да 1958 года служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік.
З 1967 года выкладаў гісторыю КПСС у Смаленскім педінстытуце, а ў 1970–1992 гг. – у Смаленскім медыцынскім інстытуце.
У 1983 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры РСФСР».
Ганаровы грамадзянін горада Познань і Лодзінскага ваяводства (Польша).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Айчыннай вайны I ступені (двойчы), Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памёр 28 кастрычніка 2006 года. Пахаваны ў Смаленску.
ЛІТАРАТУРА
1. Акулаў, П. Крылаты волат / П. Акулаў // Віцебскі рабочы. – 1979. – 23 лют. – С. 2.
2. Гальперын, Ю. Крылатае жыццё / Ю. Гальперын // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 295–296.
3. Железнодорожники – Герои Советского Союза // Железнодорожник Белоруссии. – 2010. – 31 июля. – С. 7–10.
4. З успамінаў Героя Савецкага Саюза М. С. Камельчыка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 296–299.
5. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды // Наша Талачыншчына. – 2005. – 12 сак. – С. 2.
6. Камельчик Михаил Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 475.
7. Камельчик Михаил Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 852.
8. Камельчик Михаил Степанович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 52.
9. Камельчик Михаил Степанович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 61.
10. Камельчык Міхаіл Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 511.
11. Камельчык Міхаіл Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэння. – С. 40.
12. Камельчык, М. Ключ ад Берліна / М. Камельчык // Віцебскі рабочы. – 1990. – 8 мая. – С. 2.
13. Салаўёў, М. Характар, народжаны мужнасцю / М. Салаўёў // Настаўніцкая газета. – 1977. – 29 кастр. – С. 4.
14. Чудаков, А. «Братка, не сдавайся!» / А. Чудаков // Народная газета. – 2010. – 16 снеж. – С. VI.
15. Щербо, Л. Земля героев / Л. Щербо // Наша Талачыншчына. – 2010. – 8 мая. – С. 2.