Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Камінскі Іван Іларыёнавіч

Дата нараджэння
08.11.1919
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Мяккія
Дата смерці
06.10.1974
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1942–1947
Воінскае званне
капітан
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Чырвонага Сцяга (тройчы)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Аляксандра Неўскага

Камінскі Іван Іларыёнавіч нарадзіўся 8 лістапада 1919 года ў в. Мяккія Сенненскага павета, зараз в. Масоры Сенненскага раёна. Герой Савецкага Саюза (1945).

Скончыў Biцeбcкi аэраклуб (1939), ваенную школу лётчыкаў у г. Энгельс (1941), Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948), ВПШ пры ЦК КПСС (1963).

У Чырвонай Арміі з 1939 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года на Заходнім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Беларусі (Віцебск, Орша, Магілёў, Мінск, Маладзечна), Літвы, Польшчы, баёў ва Усходняй Прусіі. Старшы лейтэнант Камінскі зpaбiў 239 баявых вылетаў, сфатаграфаваў каля 27 тыс. км2 варожай абароны і ваенных аб'ектаў.

Да 1947 года ў Савецкай Apмii, капітан. 3 1948 года – на партыйнай і савецкай рабоце ў Мінску.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (тройчы), Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі.

Памёр 6 кастрычніка 1974 года.

У в. Машканы Сенненскага раёна яму пастаўлены помнік.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каминский Иван Илларионович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 477.

2. Каминский Иван Илларионович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 862.

3. Каминский Иван Илларионович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 53.

4. Каминский Иван Илларионович // Неман. – 1967. – № 3. – С. 73.

5. Камінскі Іван Іларыёнавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 298.

6. Камінскі Іван Іларыёнавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 64–65.

7. Кляшчоў, А. Гаспадар неба / А. Кляшчоў // Віцебскі рабочы. – 1958. – 19 кастр. – С. 2.

8. Каранеўская, Т. Наведалі магілу продка-героя / Т. Каранеўская // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 22 ліп. – С. 5.

8. Сузін, Л. Мужнасць гартавалася ў небе / Л. Сузін // Віцебскі рабочы. – 1981. – 6 лістап. – С. 3.