Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Канашэнка Сцяпан Мікалаевіч

Дата нараджэння
1909
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Узніцы
Дата смерці
25.09.1943
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1939–1943
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
ордэн Леніна

Канашэнка Сцяпан Мікалаевіч нарадзіўся ў 1909 годзе ў в. Узніцы Полацкага павета (зараз Полацкі раён) у сям'і служачага.

З 1919 года вучыўся ў Юравіцкай пачатковай школе, скончыў 2 класы. У 16 гадоў пачаў працаваць у Полацкім леспрамгасе. У 1933 годзе ўступіў у калгас імя Варашылава.

У Чырвонай Арміі з 1939 года. Старшына роты 737-га стралковага палка 206-й стралковай дывізіі С. М. Канашэнка вызначыўся ў баях за Днепр. 24 верасня 1943 года ў складзе групы разведчыкаў пераправіўся на правы бераг каля в. Пекары Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці і вёў баі з праціўнікам на захопленым плацдарме. Загінуў пры спробе перабрацца на левы бераг Дняпра з данясеннем. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 3 чэрвеня 1944 года пасмяротна.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Пахаваны ля в. Пекары Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці. У 1988 годзе ў в. Узніцы Полацкага раёна ўсталяваны памятны знак.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Канашэнка Сцяпан Мікалаевіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 200.

2. Конашенко Степан Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 509.

3. Конашенко Степан Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 65.

4. Конашенко Степан Николаевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 73.

5. Ліхачоў, У. Агонь на сябе / У. Ліхачоў // Сцяг камунізму (Полацк). – 1984. – 9 мая. – С. 2.