Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Канаваленка Уладзімір Ануфрыевіч

Дата нараджэння
22.04.1917
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, вёска Скрэбні
Дата смерці
22.03.1944
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1937–1944
Воінскае званне
маёр
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (16.10.1943)
ордэн Суворава III ступені
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Аляксандра Неўскага
ордэн Чырвонай Зоркі – двойчы

Канаваленка Уладзімір Ануфрыевіч нарадзіўся 22 красавіка 1917 года ў в. Скрэбні Віцебскага раёна ў сялянскай сям’і.

У 1933 годзе скончыў Аршанскі чыгуначны тэхнікум. У Чырвонай Арміі з 1937 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. У 1941 годзе скончыў Сухумскае ваенна-пяхотнае вучылішча. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў.

Вызначыўся ў 1943 годзе ў баях за вызваленне Чарнігаўшчыны і Палесся. Полк пад камандаваннем гвардыі маёра У. А. Канаваленка першым фарсіраваў раку Сейм, авалодаў чыгуначнай станцыяй Бахмач (Чарнігаўская вобласць), фарсіраваў рэкі Дзясну, Днепр і Прыпяць. 23 верасня 1943 года полк адбіў 8 контратак праціўніка, знішчана большая частка яго жывой сілы і тэхнікі.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага сцяга, Суворава III ступені, Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

У. А. Канаваленка быў цяжка паранены ў баі пад горадам Жмерынка (Вінніцкая вобласць) і памёр ад ран 22 сакавіка 1944 года. Пахаваны ў горадзе Жмерынка ў брацкай магіле.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Борисова, А. Весточка от сына / А. Борисова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 7 мая. – С. 13.

2. Владимиров, В. Память о земляке / В. Владимиров // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2017. – 6 мая. – С. 3.

3. Канаваленка Уладзімір Ануфрыевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн. 1. – С. 371.

4. Коноваленко Владимир Онуфриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 180.

5. Коноваленко Владимир Ануфриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 510.

6. Коноваленко Владимир Ануфриевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 68.

7. Коноваленко Владимир Ануфриевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 74.

8. Мезенцев, В. Имя героя присвоено школе / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2012. – 21 крас. – С. 3.

9. Мезенцев, В. Прославил Родину земляк / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 14 крас. –С. 2.