Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кандрацьеў Іван Дзмітрыевіч

Дата нараджэння
29(11).08(09)1917
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раен, в. Гарошкава
Дата смерці
08.06.1955
Род дзейнасці
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1945
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
Ордэн Айчыннай вайны
ордэн Леніна

КАНДРАЦЬЕЎ ІВАН ДЗМІТРЫЕВІЧ нарадзіўся 29 жніўня (11 верасня) 1917 года ў вёсцы Гарошкава Дубровенскага раёна ў сялянскай сям’і.

Атрымаў толькі пачатковую адукацыю. Затым уладкаваўся на працу ў сельскую гаспадарку.

З чэрвеня 1941 года Кандрацьеў быў у шэрагах Чырвонай Арміі. У баях Вялікай Айчыннай вайны пачаў удзельнічаць з ліпеня 1942 года. Да сакавіка 1944 года быў камандзірам разліку станковага кулямёта 794-га стралковага палка.

15 сакавіка 1944 года Кандрацьеў змог ліквідаваць тры агнявыя кропкі ворага, забіўшы 9 салдат праціўніка.

13 верасня 1944 года Івану Дзмітрыевічу Кандрацьеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе Кандрацьеў вярнуўся ў родную вёску. Спачатку ён працаваў у калгасе «Перамога» Дубровенскага раёна, затым заняў пасаду старшыні Засценкаўскага сельсавета.

Памёр Іван Дзмітрыевіч 8 чэрвеня 1955 года. Быў пахаваны на могілках у вёсцы Карумны. У 1958 годзе на яго магіле ўзвялі абеліск. Яго імя прысвоена Засценкаўкай школе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
 

ЛІТАРАТУРА

1. Кандрацьеў Іван Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 579.

2. Кандрацьеў Іван Дзмітрыевіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 342.

3. Кандрацьеў Іван Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 84.

4. Каранеўскі, А. Імем героя названы школа, вуліца, дружына / А. Каранеўскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 11 верас. – С. 2.

5. Коврова, И. Их именами названы улицы в нашем городе / И. Коврова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 8 мая. – С. 3, 6.

6. Кондратьев Иван Дмитриевич // Их именами названы : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др]. – Минск : БелСЭ, 1987. – С. 295.

7. Кондратьев Иван Дмитриевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 66.

8. Кондратьев Иван Дмитриевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 73.

9. Палескі, Ф. Праславілі ў баях / Ф. Палескі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1996. – 21 чэрв. – С. 3.