Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кандрацьеў Пётр Васільевіч

Дата нараджэння
20.06.1909
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
01.06.1943
Род дзейнасці
удзельнік савецка-фінскай вайны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1939–1943
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1940)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Чырвонай Зоркі

Кандрацьеў Пётр Васільевіч нарадзіўся 20 чэрвеня 1909 года ў Віцебску ў сям'і чыгуначніка.

Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1933), Ейскую ваенна-марскую школу лётчыкаў.

Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939–1940 гг., падчас якой памочнік камандзіра авіяпалка капітан П. В. Кандрацьеў зрабіў 66 баявых вылетаў, патапіў варожае судна з боепрыпасамі, спаліў на аэрадроме 6 самалётаў, знішчыў 2 паравозы, 6 аўтамашын праціўніка.

Званне «Герой Савецкага Саюза» Кандрацьеву Пятру Васільевічу было прысвоена 21 красавіка 1940 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда, знішчальны авіяполк пад яго камандаваннем за 5 месяцаў правёў 389 паветраных баёў, знішчыў 105 варожых самалётаў, 55 танкаў.

Палкоўнік Пётр Васільевіч Кандрацьеў загінуў 1 чэрвеня 1943 года ў баі над Фінскім залівам.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (2), Чырвонай Зоркі, медалямі.

Пахаваны ў г. Кранштадт Ленінградскай вобласці. Яго імем названа вуліца ў Віцебску, пасёлак у Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бруцкий, А. На той войне незнаменитой... / А. Бруцкий // Витебские вести. – 2015. – 12 марта. – С. 21.

2. Кандрацьеў Пётр Васільевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 627.

3. Кондратьев Пётр Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 510.

4. Кондратьев Петр Васильевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 67.

5. Кондратьев Пётр Васильевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 73–74.

6. Подлипский, А. Еще двое героев-витеблян? / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 27 июня. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Кондратьев Пётр Васильевич