Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каралёў Павел Міхайлавіч

Дата нараджэння
16(29).07.1915
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Крыцкія
Дата смерці
01.03.1998
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1936–1939, 1941–1957
Воінскае званне
маёр
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны I, II ступеняў
ордэн Чырвонай Зоркі – двойчы

Каралёў Павел Міхайлавіч нарадзіўся 16 (29) ліпеня 1915 года ў в. Крыцкія Гарадоцкага раёна (зараз не існуе).

Пасля заканчэння 7 класаў, працаваў у калгасе, потым на Ленінградскім паравозабудаўнічым заводзе.

У 1936–1939 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у паходзе савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. 3 лістапада 1941 года ваяваў на Заходнім, Бранскім, 1-м Украінскім франтах. У 1942 годзе скончыў армейскія курсы малодшых лейтэнантаў.

Камандзір батарэі 528-га гарматнага артылерыйскага палка капітан Каралёў вызначыўся ў баях па ўтрыманні і пашырэнні плацдарма на левым беразе р. Одэр у раёне г. Олау (Польша).

3 27 студзеня па 4 лютага воіны-артылерысты адбілі 11 контратак праціўніка і нанеслі яму значны ўрон у баявой тэхніцы і жывой сіле. 5 лютага вораг падцягнуў рэзервы, пацясніў стралковыя падраздзяленні і акружыў назіральны пункт. Капітан Каралёў арганізаваў яго абарону і выклікаў агонь сваёй артылерыі на сябе. У гэты дзень разлікі гармат адбілі 14 варожых атак і адстаялі плацдарм.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Каралёву Паўлу Міхайлавічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Пасля вайны П. М. Каралёў працягваў ваенную службу. У 1947 годзе ён скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу ў Ленінградзе. 3 1957 года маёр Каралёў быў звольнены ў запас. Жыў у г. Вінніца. Працаваў старшым інструктарам Вінніцкага абласнога камітэта ДТСААФ.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I, II ступеняў, Чырвонай Зоркі (двойчы), медалямі.

Памёр Павел Міхайлавіч 1 сакавіка 1998 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каралёў Павел Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1972. – Т. V : Зуйкі–Кішы. – С. 428.

2. Каралёў Павел Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 51.

3. Королев Павел Михайлович // Неман. – 1967. – № 3. – С. 22.

4. Королев Павел Михайлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 70.

5. Королёв Павел Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 516.

6. Королёв Павел Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 225.

7. Королёв Павел Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БеЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 76.

8. Мешков, О. Подвиг совершённый на чужбине / О. Мешков // Гарадоцкі веснік. – 2004. – 27 лістап. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Королёв Павел Михайлович