Карначонак Мікалай Аляксандравіч
Карначонак Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Боркі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Баркоўскай пачатковай школы паступіў у Старасельскую школу. У 1936 годзе сям'я пераехала ў Оршу. Скончыў аэраклуб у Оршы і Адэскае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1941). Працаваў майстрам на Аршанскім мясакансервавым камбінаце.
У Чырвонай Арміі з 1940 года. У часы Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года ваяваў на Сталінградскім і Паўднёва-Заходнім франтах. Камандзір авіяцыйнага знішчальнага звяна. Член ВКП (б) КПСС з 1942 года.
Лейтэнант М. А. Карначонак да сярэдзіны ліпеня 1942 года выканаў 349 баявых вылетаў, у паветраных баях збіў 10 варожых самалётаў праціўніка.
Загінуў 22 верасня 1942 года ў раёне пасёлка Катлубань (Расія). Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.
На тэрыторыі Аршанскага мясакансервавага камбіната пастаўлены бюст героя. На радзіме, у Шклове, штогод праходзіць Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Карначонка.
ЛІТАРАТУРА
1. Карначонак Мікалай Аляксандравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн.1. – С. 371.
2. Карначонак Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 81.
3. Карначёнок Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 6 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 888.
4. Карначёнок Николай Александрович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 63.
5. Усачева, С. «В бой идут одни старики» / С. Усачева // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 15 мая. – С. 7.