Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каваленка Сяргей Анісімавіч

Дата нараджэння
27.11.1921
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Ульянавічы
Дата смерці
01.02.1945
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1943–1945
Воінскае званне
радавы
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна

Каваленка Сяргей Анісімавіч нарадзіўся 27 лістапада 1921 года ў в. Ульянавічы Сенненскага павета, зараз Сенненскі раён, Герой Савецкага Саюза (1945).

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны жыў у Магілёве, разам з бацькам дапамог дзясяткам савецкіх воінаў пазбегнуць палону. Трапіў у «лагер смерці», але уцёк да партызан. У 1943–1944 гг. – у партызанскім атрадзе на тэрыторыі Літвы. На фронце з красавіка 1944 г., радавы.

Вызначыўся ў баях за расшырэнне плацдарма на рацэ Одэр на паўднёвы захад ад г. Шургаст (Германія). 1 лютага 1945 года ў рашучы момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога перашкаджаў наступленню. Рота паднялася ў атаку і прарвала абарону праціўніка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10 красавіка 1945 года пасмяротна.

Пахаваны на могілках у Польшчы.

Яго імем названы вуліцы ў Магілёве і Сянно. У Магілёве на адной з вуліц ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеев, З. Повторил подвиг Матросова / З. Алексеев // Сельская газета. – 1985. – 7 марта. – С. 2.

2. Буракова, Т. Героем стаў у дваццаць чатыры гады / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 17 чэрв. – С. 6.

3. Каваленка Сяргей Анісімавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 62–63.

4. Коваленко Сергей Анисимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 498.

5. Коваленко Сергей Анисимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 108.

6. Коваленко Сергей Анисимович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 59.

7. Лазука, І. Е. Каваленка Сяргей Анісімавіч / І. Е. Лазука // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С 297–298.