Казлоў Арсенцій Яфімавіч
Казлоў Арсенцій Яфімавіч нарадзіўся 23 лютага 1919 года ў в. Газьба Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і.
Скончыў пачатковую школу. З кастрычніка 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня 1941 года – на фронце.
Ноччу 1 снежня 1944 года пры фарсіраванні р. Дунай у раёне г. Харта (Венгрыя) старшы сяржант А. Я. Казлоў камандаваў аддзяленнем 258-га інжынерна-сапёрнага батальёна 56-й інжынерна-сапёрнай брыгады 3-га Украінскага фронту. Лодкі з дэсантам накіроўваліся да правага берага, пераадолелі ўжо большую палову ракі, калі фашысты прыкмецілі іх і адкрылі моцны кулямётны агонь. Пад іх абстрэл трапіла і лодка А. Я. Казлова. У гэты момант ён быў паранены асколкам гранаты, аднак працягваў бой. Разам з іншымі кінуўся ў атаку і ў ліку першых уварваўся ў траншэю ворага, аўтаматнай чаргой знішчыў двух фашыстаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Казлову Арсенцію Яфімавічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».
Перамогу старшы сяржант А. Я. Казлоў сустрэў у Аўстрыі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў у в. Мяжа Гарадоцкага раёна, працаваў у МТС, потым у саўгасе «Межанскі».
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы III ступені, медалямі.
Памёр Арсенцій Яфімавіч 12 жніўня 1971 года. У 1972 годзе ў в. Мяжа Гарадоцкага раёна на магіле пастаўлены абеліск. Імем Казлова А. Я. названа вуліца ў Гарадку.
ЛІТАРАТУРА
1. Дубовец, В. Мы скорбной памяти верны / В. Дубовец // Гарадоцкі веснік. – 2010. – 8 мая. – С. 4.
2. Захаров, А. Отважно вел бойцов / А. Захаров // Гарадоцкi веснiк. – 2007. – 9 чэрв. – С. 2.
3. Кавалеўскі, С. Мяжа / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2009. – 5 лістап. – С. 8–9.
4. Казлоў Арсен Яфімавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1972. – Т. V : Зуйкі–Кішы. – С. 231.
5. Казлоў Арсен Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 430.
6. Козлов Арсений Ефимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 501.
7. Козлов Арсений Ефимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 124.
8. Козлов Арсентий Ефимович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 62.
9. Козлов Арсентий Ефимович // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БеЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 70–71.
10. Мананнікаў, М. Жыве сярод нас герой / М. Мананнікаў // Прамень камунізму (Гарадок). – 1964. – 23 мая. – С. 2.
11. Сянчура, Н. Іх засталося 12... / Н. Сянчура // Прамень камунізму (Гарадок). – 1967. – 23 лют. – С. 2.
12. Яковлева, С. Простой Герой Советского Союза / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 15 кастр. – С. 2.
СПАСЫЛКІ