Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Казлоў Пётр Міхайлавіч

Дата нараджэння
24.07.1893
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в.Залесная (раней Дзісенскі павет, в. Калена)
Дата смерці
17.04.1944
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Воінскае званне
генерал-лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Леніна
Ордэн Кутузава ІІ ступені

Казлоў Пётр Міхайлавіч нарадзіўся 24 ліпеня 1893 года ў в. Калена Дзісенскага павета (зараз в. Залесная Глыбоцкага раёна). Генерал-лейтэнант (1944), Герой Савецкага Саюза (1943).

У Чырвонай гвардыі з 1917 г., потым у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1923). Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1926).

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Паўночна-Каўказскім і Цэнтральным франтах: намеснік камандуючага, камандуючы арміяй, камандзір 77-га стралковага корпуса. Вызначыўся ў баях за Дняпро на поўнач ад Кіева. У верасні 1943 г. корпус пад камандаваннем генерал-маёра Казлова фарсіраваў раку і, захапіўшы плацдарм, забяспечыў пераправу часцей арміі. Загінуў 17 красавіка 1944 года.

Яго імем названа вуліца ў Пяцігорску, у пасёлку Гарачаводскі Стаўрапольскага краю пастаўлены помнік.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Героі Вялікай Айчыннай // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 28 крас. – С. 7.

2. Ізаітка, М. Мужны, смелы, рашучы / М. Ізаітка // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 2 ліп. – С. 3.

3. Козлов Петр Михайлович // Навечно в сердце народном / гл. ред. П. У. Бровка. – 2-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ, 1977. – С. 215.

4. Козлов Пётр Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 125.

5. Козлов Петр Михайлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / ред. кол.: М. П. Кузьмич [и др.] ; сост. М. Н. Пригожий. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 63.

6. Козлов Пётр Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Сюза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 71.

7. Марцынкевіч, Р. Герой баёў за Дняпро / Р. Марцынкевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 264–266.

8. Папкоў, В. Генерал Казлоў / В. Папкоў // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1979. – 28 чэрв. – С. 2.

9. Салтук, А. Каб і мёртваму жыць / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 1980. – 28 жн. – С. 3.