Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хамчаноўскі Уладзімір Антонавіч

Дата нараджэння
27.09.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Пірагі
Дата смерці
19.12.1942
Род дзейнасці
удзельнік партызанскага руху
Гады службы
1941–1942
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1965)
ордэн Леніна

Хамчаноўскі Уладзімір Антонавіч нарадзіўся 27 верасня 1920 года ў в. Пірагі Полацкага павета (зараз – Расонскі раён).

Вучыўся ў Сінскай, а потым у Клясціцкай сярэдніх школах.

Скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут (1939). Выкладаў у Сакалішчанскай сямігадовай школе Расонскага раёна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля акупацыі Расонскага раёна, актыўна ўключыўся ў барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнік Расонскага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Са жніўня 1941 года – член падпольнай групы П. М. Машэрава. Працаваў сярод насельніцтва ў вёсках Клясціцы, Пірагі, Забор'е Расонскага раёна.

З красавіка 1942 года – намеснік камандзіра атрада па разведцы партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага.

19 снежня 1942 года У. Хамчаноўскі з групай партызан быў адпраўлены на выкананне чарговага задання. Каля вёскі Гліснаўка Полацкага раёна разведчыкі трапілі ў засаду. Завязаўся бой з фашыстамі. Прыкрываючы адыход партызан, Хамчаноўскі ўступіў у бой з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка. Знішчыў 15 гітлераўцаў. Калі ворагі акружылі яго, апошнюю кулю пусціў у сябе.

8 мая 1965 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, У. І. Хамчаноўскаму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Імя У. Хамчаноўскага носіць Клясціцкая сярэдняя школа Расонскага раёна, вуліца ў г. п. Расоны.

У Мінску каля сярэдняй школы № 53 устаноўлены бюст героя; у в. Пірагі – помнік; на месцы дома, дзе нарадзіўся Уладзімір Антонавіч – стэла.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аслёзаў, С. Выбух на досвітку / С. Аслёзаў // Маладосць. – 1975. – № 4. – С. 59–104.

2. Грэчка, І. Мужчынская размова / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2018. – 22 лют. – С. 14–15.

3. Ланеўскі, Г. А. Ён быў настаўнікам / Г.А. Ланеўскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1976. – № 1. – С. 30.

4. Папкоўскі, К. Фарбы яго жыцця / К. Папкоўскі // Народная асвета. – 1970. – № 5. – С. 19–22.

5. Пукшанский, А. Памяти героев двух войн / А. Пукшанский // Звязда. – 2016. – 17 мая. – С. 7.

6. Суслов, А. Друзья познаются в бою / А. Суслов // Рэспубліка. – 2005. – 31 сак. – С. 11.

7. Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 154–155.

8. Хамчаноўскі Уладзімір Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 16 : Трыпалі–Хвіліна. – С. 536.

9. Хомченовский Владимир Антонович // Навечно в сердце народном: к 30-летию Победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 432–433.

10. Хомченовский Владимир Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 566.

11. Хомченовский Владимир Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 438.

12. Хомченовский Владимир Антонович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 140.

13. Хомец, М. Памяць / М. Хомец // Бярозка. – 1975. – №. 2. – С. 4–5.

14. Шпаковская, Г. Их биографии – учебник патриотизма / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 5 апр. – С. 4.