Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хігрын Барыс Львовіч

Дата нараджэння
14.08.1909
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Дата смерці
05.03.1941
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1931–1941
Воінскае званне
капітан
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна

Хігрын Барыс Львовіч нарадзіўся 14 жніўня 1909 года ў Оршы ў сям’і рабочых. Працаваў фрэзероўшчыкам на першым Маскоўскім дрэваапрацоўчым заводзе. У Чырвонай Арміі з 1931 г. У 1933 г. скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе савецкіх войск у Заходняй Украіне і Заходняй Беларусі ў 1939 г.

На фронце з чэрвеня 1941 г.: капітан, камандзір артылерыйскага дывізіёна.

Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі. У часы Вялікай Айчынннай вайны, пачынаючы з 1941 года, на Заходнім фронце. Артылерыйскі дывізіён на чале з капітанам Хігрыным вызначыўся 5 ліпеня 1941 года на левым беразе ракі Друць, каля г. п. Бялынічы Магілёўскай вобласці ў баі з танкавай групай праціўніка: прычыніў ёй значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы; асабіста Хігрын падбіў 4 танкі гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў г. п. Бялынічы. На месцы гібелі Хігрына пастаўлена гармата з мемарыяльнай дошкай.

Узнагароджаны ордэнам Леніна. 31.08.1941 пасмяротна прысвоена званне Герой Савецкага Саюза. У яго гонар названы вуліцы ў Оршы, Бялынічах.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Они были первыми // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. – 2016. – № 3. – С. 161–172.

2. Свярдлоў, Ф. Навечна ў страі / Ф. Свярдлоў // Віцебскі рабочы. – 1992. – 5 лют. – С. 3.

3. Харытановіч, С. Вогненнымі дарогамі / С. Харытановіч // Ленінскі прызыў (Орша). – 1984. – 6 кастр. – С. 3.

4. Харытановіч, С. Герой-артылерыст / С. Харытановіч // Ленінскі прызыў (Орша). – 1979. – 11 верас. – С. 2.

5. Хигрин Борис Львович // Навечно в сердце народном : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1984. – С. 549.

6. Хигрин Борис Львович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 411.

7. Хигрин Борис Львович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 140.

8. Хігрын Барыс Львовіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гл. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн. 1. – С. 374.

9. Юркевич, В. Рожденные стать героями / В. Юркевич // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 14 янв. – С. 10.