Котчанка Фёдар Пятровіч
Котчанка Фёдар Пятровіч нарадзіўся 15 мая 1918 года ў в. Смакава Віцебскага раёна.
Скончыў аўтадарожны тэхнікум, з 1937 года працаваў на Гомельскім аўтарамонтным заводзе. У час Вялікай Айчыннай вайны з 15 жніўня 1941 года ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» – камандзір падрыўной групы. Група падрыўнікоў на чале з Ф. П. Котчанкам пусціла пад адхон 10 эшалонаў і браняпоезд праціўніка, удзельнічала ў разгроме варожых гарнізонаў.
Пасля вайны Ф. П. Котчанка працаваў дырэктарам прамкамбіната Гомельскага райспажыўсаюза.
Памёр 17 ліпеня 1995 года.
Імем Ф. П. Котчанкі названа вуліца ў г. п. Сураж.
ЛІТАРАТУРА
1. Ильичёв, В. Летели под откос эшелоны / В. Ильичёв // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2003. – 8 мая. – С. 2.
2. Котчанка Фёдар Пятровіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 339.
3. Котченко Фёдор Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 71.
4. Салаўёў, Н. Клятва партызана / Н. Салаўёў // Ленінская праўда (Віцебск). – 1984. – 18 жн. – С. 2.
5. Солдатова, Н. В Сураже имя Героя носит улица / Н. Солдатова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 17 мая. – С. 2.
6. Сяргееў, С. Адважны мінёр / С. Сяргееў // Ленінская праўда (Віцебск). – 1981. – 18 жн. – С. 2.