Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кожар Ілья Паўлавіч

Дата нараджэння
03.08.1902
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Малое Гальцэва
Дата смерці
13.10.1967
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1943
Воінскае званне
генерал-маёр (1943)
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
медалі

Кожар Ілья Паўлавіч нарадзіўся 3 жніўня 1902 года ў в. Малое Гальцэва Талачынскага раёна ў сялянскай сям'і.

З 1924 года на савецкай і партыйнай рабоце ў Аршанскай акрузе; Раснянскім і Круглянскім раёнах Магілёўскай вобласці; Брагінскім, Веткаўскім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці.

З 1926 года – член ВКП(б).

З 1932 года – сакратар Брагінскага, а затым першы сакратар Веткаўскага і Лоеўскага райкамаў КП(б)Б.

Са жніўня 1940 года – рэдактар газеты «Гомельская праўда». Са студзеня 1941 года – сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года.

Са жніўня 1941 па лістапад 1943 гг.– сакратар Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова з лістапада 1942 г. – камандзір Гомельскага партызанскага злучэння.

З вясны 1943 года штаб злучэння Кожара знаходзіўся ў Рэчыцкім раёне. У ліпені 1943 г. за адну ноч партызаны падарвалі каля тысячы рэек, пусцілі пад адхон два варожыя эшалоны, знішчылі звыш паўтары сотні гітлераўцаў. 16 верасня 1943 года прысвоена званне «генерал-маёр».

За ўмелую арганізацыю падпольнай і партызанскай барацьбы ў тыле ворага 1 студзеня 1944 года І. П. Кожар удастоены звання «Герой Савецкага Саюза».

У 1943–1947 гг. – сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП(б)Б.

Працаваў у апараце ЦК КПБ (з 1956 г. – Мінская Вышэйшая партыйная школа).

Член ЦК КПБ у 1952–1958 і ў 1960–1961 гг., з 1961 года – член Рэвізійнай камісіі КПБ, а з 1963 г. – яе старшыня.

У 1947–1963 гг. – дырэктар Мінскай Вышэйшай партыйнай школы, выкладчык гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 3–5-га і 7-га скліканняў.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Жыў у Мінску.

Памёр 13 кастрычніка 1967 года. Пахаваны ў Мінску.

На будынку былой Мінскай Вышэйшай партыйнай школы і Коханаўскай сярэдняй школы ўсталяваны мемарыяльныя дошкі ў гонар Героя Савецкага Саюза.

Імем героя названы вуліца ў Гомелі і Коханаўская школа Талачынскага раёна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бірукоў, В. Не любіў высокія словы і не верыў у іх / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2002. – 3 жн. – С. 2.

2. Дулеба, Г. І. Радзіма Кожара Ільі Паўлавіча (Малое Гальцэва) / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 416–417.

3. Ермаловіч, В. З кагорты нязломных / В. Ермаловіч // Беларуская думка. – 1995. – № 4. – С. 38–40.

4. Имя на памятной доске / подгот. М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2008. – 9 жн. – С. 4.

5. Кожар Илья Павлович // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 116–117.

6. Кожар Илья Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 118.

7. Кожар Илья Павлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 61.

8. Кожар Илья Павлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 70.

9. Кожар Ілья Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 376.

10. Кожар Ілья Паўлавіч // Памяць: Гомель : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. П. П. Рабянок ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БЕЛТА, 1998. – Кн. 1. – С. 583.

11. Кожар Ілья Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэння. – С. 223.

12. Фалей, Е. С. Кожар Илья Павлович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 500.

13. Фірштейн, Б. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды / Б. Фірштейн // Наша Талачыншчына. – 2005. – 16 сак. – С. 2.

14. Фірштейн, Б. Партызанскі генерал / Б. Фірштейн // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 287–289.