Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Краснік Іван Міхайлавіч

Дата нараджэння
30.07.1906
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Іванск
Дата смерці
18.02.1957
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1932–1956
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі – двойчы
медалі

Краснік Іван Міхайлавіч нapaдзіўся 30 ліпеня 1906 года ў в. Іванск Чашніцкага раёна.

У кастрычніку 1928 года быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Мінскае артылерыйскае вучылішча. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім і 1-м Беларускім франтах.

Полк самаходных гармат пад камандаваннем Івана Міхайлавіча прарваў варожую абарону на шашы Франкфурт-на-Одэры – Берлін, знішчыў 24 танкі і самаходныя гарматы, 51 гармату, 87 мінамётаў, 49 кулямётаў, 24 дзоты праціўніка. За адзін дзень полк адбіў 12 жорсткіх контратак ворага і штурмам авалодаў буйным населенным пунктам.

За умелае камандаванне палком, асабістую мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 г. Івану Міхайлавічу Красніку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго заслугі перад радзімай адзначаны таксама многімі ордэнамі і медалямі.

Пасля вайны І. М. Краснік працягваў службу ў арміі. У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія курсы пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войск. З 1956 года палкоўнік Краснік Іван Міхайлавіч у запасе. Жыў у г. Барысаў Мінскай вобласці.

Памёр 18 лютага 1957 года, пахаваны ў Барысаве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васільева, Г. Танкі не прайшлі / Г. Васільева // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1983. – 27 снеж. – С. 2.

2. Герои Советского Союза – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 7–8.

3. Ими гордится земля иванская // Чашникский район. Агрогородок «Иванск» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 2.

4. Краснік Іван Міхайлавіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 430.

5. Красник Иван Михайлович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1975. – С. 237.

6. Красник Иван Михайлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 72.

7. Красник Иван Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 78.

8. Нашы землякі – Героі Савецкага Саюза // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 185–187.

9. Ширко, Н. Иван Михайлович Красник / Н. Ширко // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2019. – 16 лют. – С. 5.