Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крумін Іван Андрэевіч

Дата нараджэння
13(26).09.1915
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Дата смерці
11.03.2003
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1946
Воінскае званне
лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
«Заслужаны работнік гандлю і грамадскага харчавання Латвійскай ССР» (1975)

Крумін Іван Андрэевіч нарадзіўся 26 верасня 1915 года ў г. Гарадок у сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння школы сялянскай моладзі ў 1930 годзе паступіў у Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў бухгалтарам у г. Тэрмез (Узбекістан).

Са жніўня 1941 года – у Чырвонай Арміі. На фронт трапіў у лістападзе 1942 года пасля заканчэння мінамётнага вучылішча. Удзельнічаў у вызваленні Курска, Арла, Сеўска, Чарнігава, Правабярэжнай Украіны.

Камандзір мінамётнага ўзвода 43-га Даўрскага стралковага палка 106-й Забайкальскай стралковай дывізіі лейтэнант І. А. Крумін у баях за пераправу на р. Днепр праявіў мужнасць і адвагу.

Пад моцным агнём праціўніка 15 кастрычніка 1943 года даручанае лейтэнанту падраздзяленне пераправілася на правы бераг р. Днепр у раёне Лоева для карэкціроўкі агню артылерыі, якая абстрэльвала пераправу. Мужны афіцэр-мінамётчык быў паранены, аднак працягваў выконваць баявую задачу. I толькі тады, калі пераправіліся другія эшалоны, падышла змена, ён згадзіўся эвакуіравацца ў медсанбат.

У выніку гераічных дзеянняў лейтэнанта І. А. Круміна артылерыя дзейнічала выдатна, агнявыя кропкі праціўніка падаўляліся своечасова, а гэта забяспечыла паспяховае фарсіраванне Дняпра і захоп плацдарма на правым беразе ракі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм лейтэнанту Круміну Івану Андрэевічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

У 1946 годзе І. А. Крумін быў дэмабілізаваны. У 1955 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў на партыйных і дзяржаўных пасадах ў Рызе.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны I ступені, Леніна (двойчы), медалямі.

Заслужаны работнік гандлю і грамадскага харчавання Латвійскай ССР.

Памёр Іван Андрэевіч 11 сакавіка 2003 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Крумин Иван Андреевич // Неман. – 1967. – № 4. – С. 70.

2. Крумин (Круминш) Иван Андреевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 73.

3. Крумінь Іван Андрэевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1972. – Т. VI : Кішынёў–Манцэвічы. – С. 124.

4. Крумінь Іван Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 485–486.

5. Круминь (Крумин) Иван Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 8.

6. Круминь (Крумин) Иван Андреевич // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БеЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 79.

7. Мятла, М. Вогненны бераг / М. Мятла // Віцебскі рабочы. – 1988. – 23 лют. – С. 3.

8. Салаўёў, М. Гэта было на Дняпры / М. Салаўёў // Прамень камунізму (Гарадок). – 1983. – 20 кастр. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Круминь (Крумин) Иван Андреевич