Кудрын Раман Сцяпанавіч
Кудрын Раман Сцяпанавіч нарадзіўся 24 ліпеня 1916 года ў в. Зарэчча Клінцаўскага раёна Бранскай вобласці. Закончыў няпоўную сярэднюю школу ў 1930 годзе, затым школу ФЗН у г. Клінцы. Працаваў у калгасе.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір батальёна 82-га стралковага палка 33-й стралковай дывізіі 1-га Беларускага фронту капітан Кудрын Раман Сцяпанавіч 7 сакавіка 1945 года ўмела арганізаваў баявыя дзеянні пры авалоданні горадам Голнавам у Польшчы. Батальён вызначыўся ў баях і за адзін з населеных пунктаў Германіі. Камандзір быў цяжка паранены, але працягваў кіраваць боем.
З 1946 года ў запасе. З 1948 года жыў у г. п. Шаркаўшчына, дзе займаўся партыйнай працай.
Званне Героя Савецкага Саюза Кудрыну Раману Сцяпанавічу было прысвоена 31 мая 1945 года. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кутузава III ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» III ступені, медалямі.
Адзіны Герой Савецкага Саюза, які пражываў у г. п. Шаркаўшчына, тут жа і пахаваны.
3 ліпеня 2016 года да 100-гадовага юбілею Рамана Сцяпанавіча Кудрына ў скверы на плошчы 1-га Мая ў г. п. Шаркаўшчына быў усталяваны памятны знак.
ЛІТАРАТУРА
1. Ананіч, Е. Даніну памяці тым, хто змагаўся за нашу свабоду / Е. Ананіч // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2016. – 6 ліп. – С. 1.
2. Высоцкі, С. Раман Кудрын – Герой Савецкага Саюза / С.Высоцкий // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 20 сак. – С. 3.
3. Кудрин Роман Степанович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / редкол.: М. П. Кузьмич [и др.] ; сост. М. Н. Пригожий. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 74.
СПАСЫЛКІ