Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Купрыянаў Павел Емельянавіч

Дата нараджэння
1908
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Старынцы
Дата смерці
1936
Род дзейнасці
удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Гады службы
1929–1936
Воінскае званне
малодшы камандзір ўзвода
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1936)
ордэн Леніна

Купрыянаў Павел Емельянавіч нарадзіўся ў 1908 годзе ў в. Старынцы Полацкага павета (зараз Полацкі раён) у сям'і селяніна.

У Чырвонай Арміі з 1929 года. Скончыў школу малодшых камандзіраў. Служыў камандзірам танка ў 4-й асобнай механізаванай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі.

З кастрычніка 1936 года – удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў – камандзір танка. 29 кастрычніка прымаў удзел у першым у свеце танкавым баі ў 30 км ад Мадрыда. Вызначыўся пад Мадрыдам: танк Купрыянава знішчыў 2 варожыя танкі, 8 гармат і некалькі ўзводаў пяхоты. Загінуў у баі на ўскрайку Мадрыда ў 1936 годзе.

За ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены гераізм малодшаму камандзіру ўзвода П. Е. Купрыянаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. Таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

У 2014 годзе на радзіме героя ўсталяваны мемарыяльны знак. А ў в. Мацюшы Полацкага раёна яго імем названы дзіцячы сад–базавая школа.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аддаў жыццё за незалежнасць іспанскага народа // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 26 февр. – С. 5.

2. Бриль, Н. Экипаж / Н. Бриль // Советская Белоруссия. – 2007. – 23 марта. – С. 16.

3. В зеркале истории // Армия. – 2008. – № 1. – С. 9.

4. Голесник, С. Героев надо знать поименно / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2014. – 8 мая. – С. 4.

5. Голесник, С. Герой Павел Куприянов / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2014. – 18 янв. – С. 8.

6. Куприянов Павел Емельянович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 14.

7. Куприянов Павел Емельянович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 75.

8. Куприянов Павел Емельянович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 81.

9. Маніс, М. Адзін з першых / М. Маніс // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1988. – № 4. – С. 11–12.

10. Ободова, А. Остался в памяти / А. Ободова // Новополоцк сегодня. – 2016. – 11 нояб. – С. 14.

11. Рудая, К. Школа имени героя / К. Рудая // Информ Плюс (Полоцк). – 2014. – 17 июля. – С. 2.

12. Сидорович, О. Первый Герой Советского Союза в Беларуси – железнодорожник / О. Сидорович // Железнодорожник Беларуси. – 2001. – 24 нояб. – С. 6.

13. Филимонова, Т. Если земляк – герой / Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2018. – 13 ліп. – С. 6.

14. Юдаев, О. Чтят в Испании и Беларуси / О. Юдаев // Витебские вести. – 2015. – 12 февр. – С. 9.