Курыленка Уладзімір Цімафеевіч
Курыленка Уладзімір Цімафеевіч нарадзіўся 25 снежня 1924 года ў в. Бабінічы Віцебскага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года партызан-падрыўнік атрада І. Р. Шлапакова (Смаленская вобл.). За 10 месяцаў падарваў некалькі аўтамашын, 2 гарматы, пусціў пад адхон 4 эшалоны з жывой сілай і тэхнікай, у выніку знішчыў болей як 1000 гітлераўцаў.
13 мая 1942 года, вяртаючыся з баявога задання, быў цяжка паранены.
Пахаваны ў Смаленску.
Імем У. Ц. Курыленкі называліся партызанскія атрады ў Смаленскай вобласці.
ЛІТАРАТУРА
1. Васильев, В. Паренек из Бабинич / В. Васильев // Віцебскі рабочы. – 2009. –16 июня. – С. 4.
2. Васильев, В. Шел парнишке в ту пору восемнадцатый год / В. Васильев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 29 крас. – С. 2.
3. Курыленка Уладзімір Цімафеевіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 340.
4. Куриленко Владимир Тимофеевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 76.
5. Лемешаў, В. Памяці героя / В. Лемешаў // Ленінская праўда (Віцебск). – 1979. – 1 лют. – С. 2.
6. Салаўёў, М. Подзвіг / М. Салаўёў // Ленінская праўда (Віцебск). – 1976. – 28 лют. – С. 3.
7. Соловьёв, Н. В семнадцать мальчишеских лет / Н. Соловьёв // Знамя юности. – 1982. – 3 сент. – С. 2.