Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Квіцінскі Вячаслаў Антонавіч

Дата нараджэння
25.11.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Антавільна
Дата смерці
20.11.1995
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
удзельнік савецка-фінляндскай вайны
Гады службы
1939–1945
Пасада ў перыяд службы
кулямётчык
Пасада ў перыяд службы
кіраўнік дыверсійнай групы
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Чырвонага сцяга
ордэн Айчыннай вайны
ордэн Чэхаславакіі – чатыры разы
медаль «Партызану Айчыннай вайны»

Квіцінскі Вячаслаў Антонавіч нарадзіўся 25 лістапада 1920 года ў вёсцы Антавільна Лепельскага раёна.

У Чырвонай арміі з 1939 года.

Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг.

З 1941 года на Паўднёва-Заходнім фронце.

З кастрычніка 1941 года – член Наваград-Валынскай падпольнай арганізацыі.

З чэрвеня 1942 года – кулямётчык, кіраўнік дыверсійнай групы 1-га Валынскага партызанскага атрада, камандзір дыверсійнага атрада, які дзейнічаў на Украіне і Беларусі, у Польшчы, Чэхаславакіі.

За гераічныя подзвігі, праяўленыя пры выкананні баявых заданняў, і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху на Украіне і ў Чэхаславакіі Вячаславу Квіцінскаму 2 мая 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі, выкладаў у ім.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Чырвонага сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, чатырма ордэнамі Чэхаславакіі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені.

Ганаровы грамадзянін гарадоў Наваград-Валынскі (Украіна) і Бардзеёў (Славакія).

Аўтар кніг «Фронт без тыла» (1971), «Партизанские Татры» (1982).

Квіцінскі Вячаслаў Антонавіч памёр 20 лістапада 1995 года.

Пахаваны на Байкавых могілках у горадзе Кіеве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарбачоў, М. Падарунак роднаму гораду / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 20 мая. – С. 4.

2. Героі-землякі // Лепельскі край. – 2009. – 11 верас. – С. 3.

3. Квитинский Вячеслав Антонович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 221–222.

4. Квитинский Вячеслав Антонович // Навечно в сердце народном: к 30-летию победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 180.

5. Квитинский Вячеслав Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 483.

6. Квитинский Вячеслав Антонович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 54.

7. Квитинский Вячеслав Антонович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 64–65.

8. Квіцінскі Вячаслаў Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 218.

9. Осовская, Е. На скрижалях истории / Е. Осовская // Лепельскі край. – 2013. – 13 верас. – С. 2.

10. Салаўёў, М. Герой з Лепельшчыны / М. Салаўёў, І. Алексін // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. В. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 375–377.

11. Салаўеў, М. Першыя крокі / М. Салаўеў // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1985. – 23 крас. – С. 2.

12. Федасеенка, М. А. Славуты камбрыг / М. А. Федасеенка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1981. – № 4. – С. 19–21.

13. Шлег, Т. «Яны прайшлі па той вайне...» / Т. Шлег // Лепельскі край. – 2012. – 18 мая. – С. 7.