Лаўрыновіч Эдуард Віктаравіч
Лаўрыновіч Эдуард Віктаравіч нарадзіўся 27 кастрычніка 1909 года ў в. Кулакова Верхнядзвінскага раёна ў сям'і селяніна.
Пасля шасці класаў пачатковай школы ўладкаваўся на працу ў вясковую бульбяную гаспадарку. З 1931 па 1932 гг. праходзіў службу ў шэрагах Чырвонай Арміі. Тады ж уступіў у партыю.
Пасля заканчэння службы, у 1932 годзе, быў адпраўлены ў станіцу Чырвонаармейскую (цяпер Палтаўская) Краснадарскага краю ліквідаваць наступствы сабатажу. Пасля заканчэння задання застаўся ў станіцы працаваць ўлікоўшчыкам. Затым уладкаваўся працаваць на МТС тэхнічным сакратаром .
У красавіку 1938 года пераехаў у Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці, дзе да 1941 года працаваў спачатку рахаўніком, а затым старшынёй калгаса «Перамога».
Са жніўня 1941 года Эдуард Віктаравіч Лаўрыновіч стаў удзельнікам партызанскага руху: камандзір дыверсійнай групы, узвода атрада імя Калініна партызанскай брыгады 1-й Гомельскай.
15 жніўня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР капітану Эдуарду Лаўрыновічу за выяўлены ў баі гераізм і паспяховае выкананне баявых заданняў у тыле ворага было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Акрамя таго, Эдуард Віктаравіч атрымаў яшчэ некалькі ўзнагарод, у тым ліку, два ордэны Леніна і ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені.
У 1943–1971 гг. на савецкай і адміністрацыйнай рабоце. Аўтар кнігі «Вогненныя рэйкі».
Памёр Эдуард Віктаравіч 12 сакавіка 1982 года ва ўзросце 72 гадоў. Магіла Эдуарда Лаўрыновіча знаходзіцца ў Гомелі.
ЛІТАРАТУРА
1. Алея Герояў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 8 мая. – С. 4–5.
2. Бейдарава, А. Салдат партыі / А. Бейдарава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1985. – 9 крас. – С. 2.
3. Зубрыцкі, Э. Гром над вогненнымі рэйкамі / Э. Зубрыцкі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1980. – 21 жн. – С. 3.
4. ...І ляцелі пад адхон варожыя эшалоны // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 30 кастр. – С. 2.
5. Лавринович, Э. В. Огненные рельсы / Э. В. Лавринович // Неман. – 1967. – № 5. – С. 157–181.
6. Лавринович Эдуард Викторович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 18.
7. Лавринович Эдуард Викторович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 389.
8. Лавринович Эдуард Викторович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 77.
9. Лавринович Эдуард Викторович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 82.
10. Лаўрыновіч Эдуард Віктаравіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 35–36.
Лаўрыновіч Эдуард Віктаравіч